Дудзічы (гарадзішча)

гарадзішча жалезнага веку ля Дудзічаў

Ду́дзічы — археалагічны помнік, гарадзішча V стагоддзя да н.э. — V стагоддзя н.э. каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гарадзішча ранняга жалезнага веку месціцца за 0,2 км на поўдзень ад Дудзічаў, на правым беразе Пцічы, ва ўрочышчы Кобань, у полі. Вышыня над узроўнем ракі 3 — 4 метры. Авальная пляцоўка, памерам 39×25 метраў. Абкружаная моцна апоўзлым ровам. Пашкоджаная могілкамі, родавым пахаваннем Ельскіх[1].

Славутасць
Дудзічы
53°35′02″ пн. ш. 27°40′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Могілкі на гарадзішчы

Гарадзішча выяўлена ў 1963 годзе Юрыем Драгуном. Паводле яго звестак, гарадзішча было акружана двума валамі і ровам. Абследавана ў 1985 годзе Таццянай Бубенькай. Культурны пласт больш за 0,3 м, у цэнтры пляцоўкі знойдзены млынавы камень. Раскопак гарадзішча не праводзілі.

Гарадзішча з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бубенька С. Дудзічы, Наваполські сельсавет. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 2 / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 308 с.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9