Пціч (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Пціч[1] (трансліт.: Pcič, руск.: Птичь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Вёска
Пціч
|
Назва
правіцьНазва ўтвораная ад ракі, на якой стаіць населены пункт.
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1926 годзе была сельскагаспадарчая арцель «Пціч».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіць- 1960 год — 102 жыхары
- 1999 год — 8 жыхароў
- 2002 год — 4 двары, 4 жыхары
- 2010 год — 3 жыхары
- 2012 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
- 2019 год — 1 жыхар
Рэлігія
правіць- Праваслаўная царква. Каля вёскі ёсць царква Святога Іаана Хрысціцеля.
Славутасці
правіць- Каля вёскі месціцца музей старадаўніх рамёстваў «Дудуткі»
Спіс вуліц
правіць- Лясная вуліца
- Цэнтральная вуліца[2]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пціч, м. (з Пці́ча, за Пцічо́м)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 17 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Пціч // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх