Дунай (прыток Чарніцы)
рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, прыток Чарніцы, басейн Нёмана
Дуна́й[1][2], Прудзіч, Дунаёк[2] — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Чарніца (басейн Нёмана).
Дунай | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 57 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўнач ад вёскі Даўгердзішкі |
• Каардынаты | 54°05′41″ пн. ш. 25°59′12″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чарніца |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы ўсход ад вёскі Гердушкі |
• Каардынаты | 54°01′25″ пн. ш. 26°08′10″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чарніца → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Іўеўскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 18[2] (17[1]) км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вёскі Даўгердзішкі. Упадае ў Чарніцу справа прыкладна за 2,4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Гердушкі. Вадазбор нізінны. Рэчышча Дуная каналізаванае на ўсім працягу.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
Літаратура
правіць- Дунай // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 235.