Дыега Беналья
Дые́га Арла́нда Бена́лья (італ.: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасня 1983, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст італьянскага паходжання, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2006—2014).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дыега Арланда Беналья | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 верасня 1983[1][2] (40 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швейцарыя | |||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьБеналья пачынаў кар’еру ў родным «Грасхоперы» з Цюрыха. У 2002 годзе швейцарац перайшоў у «Штутгарт», аднак за тры сезоны так і не згуляў за асноўную каманду, выступаючы толькі за «Штутгарт II».
У 2005 годзе Беналья перайшоў у партугальскі «Насьянал».
22 лютага 2008 года Беналья перайшоў у «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт да 2012 года[3]. У кастрычніку 2009 года кантракт быў падоўжаны яшчэ на год[4]. 28 красавіка 2012 года Беналья падоўжыў кантракт з «Вольфсбургам» да 2017 года. У складзе «Вольфсбурга» доўгі час быў асноўным брамнікам і капітанам каманды.
16 чэрвеня 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Манака»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[6], а ў жніўні 2020 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2006 годзе Беналья атрымаў выклік на чэмпіянат свету 2006, дзе ён быў трэцім брамнікам зборнай Швейцарыі. На чэмпіянат Еўропы 2008, чэмпіянат свету 2010 і чэмпіянат свету 2014 Беналья таксама прыцягваўся ў зборную, дзе быў ужо асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года ён абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай[7].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Швейцарыі: 2001/02
- Чэмпіён Германіі: 2008/09
- Уладальнік Кубка Германіі: 2014/15
Заўвагі
правіць- ↑ Diego Benaglio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DIEGO ORLANDO BENAGLIO // Argentine Soccer Database
- ↑ «Вольфсбург» подписал контракт с швейцарским голкипером
- ↑ «Вольфсбург» продлил контракт с Бенальо
- ↑ «Монако» приобрел Бенальо и защитника «Лиона» Гаспара
- ↑ Слимани, Бакайоко, Бенальо и еще 3 игрока покинули «Монако»
- ↑ Benaglio erklärt Rücktritt aus der Nati