Дыкра́нум (Dicranum) — род лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых.

Дыкранум

Дыкранум мётлападобны (Dicranum scoparium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dicranum Hedw., 1801


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16761
NCBI  3221
EOL  53814
IPNI  ???

Апісанне

правіць

Лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя, бліскучыя, ад зялёных да бураватых. Сцябло простае або вілаватае, часта з рызоідным лямцам. Лісце звычайна павернутае ў адзін бок, серпападобнае, радзей усебакова адтапыранае, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, уверсе жалабатае да трубчастага, суцэльнакрайняе ці зубчастае з жылкай. Каробачка ад яйцападобнай да цыліндрычнай, са спорамі. Вечка з касой дзюбкай. Каўпачок буйны, клабукападобны.

Пашырэнне

правіць

Вядома больш за 50 відаў, пашыраных пераважна ва ўмеранай і халоднай зонах Галарктыкі. Удзельнічаюць у фарміраванні наглебавага покрыва тундраў, балот і хвойных лясоў. На Беларусі найчасцей сустракаюцца дыкранум мётлападобны (Dicranum scoparium) і дыкранум шматножкавы (Dicranum polysetum).

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць