Ды́мніца Ваяна, Дымніца Вайяна[3][4][5] (Fumaria vaillantii) — від кветкавых раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Дымніца Ваяна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fumaria vaillantii Loisel., 1809


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502690
NCBI  367484
EOL  487221
IPNI  673141-1
TPL  kew-2815620

Апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцёблы ад узыходзячых да прамых, даволі багата разгалінаваныя. Лісце чаргуецца, на хвосціках; ліставыя пласціны звычайна двойчатапёрыстарассечанае, лісточкі вузка лопасцевыя, долі ланцэтныя. Суквецці прыкладна 20-кветкавыя. Чашалісцікаў 2, з нераўнамерна зубчастымі бакамі, хутка ападаюць. Вяночак 4-пялёсткавы, 5—6 мм даўжынёй, пурпурны, знешні пялёстак на верхавіне з выманнем. Тычынак 6 у 2 групах, кожная з 1 цэлай і 2 палавіністымі тычынкамі. Арэшак шарападобны, тупы[5][6].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі да Індыі; натуралізаваны ў некаторых іншых мясцінах[7][8][9].

На тэрыторыі Беларусі адзначана ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось[4]. Ва Украіне від расце на палях, агародах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 57. (руск.) (укр.)
  6. luontoportti.com. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. bgbm.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць