Каралінгі

дынастыя каралёў і імператараў Франкскай дзяржавы
(Пасля перасылкі з Дынастыя Каралінгаў)

Каралі́нгі (лац.: Carolingi, фр.: Carolingiens, ням.: Karolinger, італ.: Carolingi) — каралеўская і імператарская дынастыя ў дзяржаве франкаў, а пасля яе распаду — у Заходне-Франкскім каралеўстве, ва Усходне-Франкскім каралеўстве, у Італіі і ў некаторых дробных дзяржавах.

Назва паходзіць ад лацінізаванага імя Карла Вялікага — лац. Carolus Magnus. Заснавальнікам жа роду лічыцца Арнульф, біскуп Меца.

Каралінгі прыйшлі да ўлады ў 751 годзе, калі бацька Карла Вялікага, Піпін Кароткі (Pépin le Bref), зрынуў апошняга караля з роду Меравінгаў, Хільдэрыка III. Піпін каранаваўся франкскім кіраўніком у 754 годзе ў базіліцы Сен-Дэні недалёка ад Парыжа. Але ў 787 годзе яго спадчыннік Карл Вялікі ўпадабаў горад Ахен (сёння тэрыторыя Германіі).

Пасля распаду Франкскай імперыі Каралінгі кіравалі: у Італіі — да 905 года, ва Усходне-Франкскім каралеўстве (Германіі) — да 911 года (з 919 года зацвердзілася Саксонская дынастыя), у Заходне-Франкскай каралеўстве (Францыі) — з перапынкамі да 987 года (змененыя Капецінгамі).

Спасылкі правіць