Дыядот Трыфан (стар.-грэч.: Διόδοτος δ Τρύφων; пам. 138 да н.э.) — цар Сірыі (са 142 да н.э.). Военачальнік пры Дэметрыі I Сатэры.

Дыядот Трыфан
Διόδοτος δ Τρύφων
Манета Дыядота Трыфана
Манета Дыядота Трыфана
Цар дзяржавы Селеўкідаў
142138 да н.э.
Сумесна з Дэметрый II Нікатар (142140 да н.э.)
Папярэднік Антыёх VI Дыяніс Эпіфан
Пераемнік Антыёх VII Сідэт
Нараджэнне II стагоддзе да н.э.
Смерць 138 да н.э. ці 134 да н.э.[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля смерці Аляксандра Баласа абвясціў у 145 годзе да н.э. яго малалетняга сына Антыёха VI царом, але ў 142 годзе да н.э. зрынуў яго і захапіў уладу ў вобласці Полая Сірыя, дзе Дэметрый II Нікатар быў непапулярны з-за жорсткага абыходжання з яўрэямі.

Унутранае становішча ў розных абласцях дзяржавы Селеўкідаў была складаным і Трыфан актыўна шукаў саюзнікаў, прыцягнуў на свой бок хасманеяў, якія змагаліся супраць Дэметрыя II. Хасманейскі першасвятар Іанатан у 141 годзе да н.э. быў запрошаны Трыфанам у Пталемаіду на сяброўскую сустрэчу. Ён пераканаў Іанатана распусціць 40-тысячную армію ў абмен на некалькі крэпасцей. Калі Іанатан прыбыў з атрадам у тысячу чалавек на сустрэчу, па загадзе Трыфана ўсе воіны былі забіты, а сам першасвятар быў запалонены і пазней пакараны смерцю.

Замест Іанатана першасвятаром быў абраны яго брат Сымон, які падтрымаў сірыйскага цара Антыёха VII Сідэта, які выступіў супраць Трыфана. У 138 годзе да н.э. Антыёх VII перамог яго, пасля чаго Трыфан скончыў жыццё самагубствам.

У 138 годзе да н.э. Трыфан абвясціў пра хваробу Антыёха VI і неабходнасць хірургічнай аперацыі. Меркавана, хвароба была выкарыстана для маскіроўкі забойства Антыёха VI.

Зноскі

Спасылкі

правіць