Дыятэрмія

метад электралячэння, які прадугледжвае награванне органаў і тканак арганізму токам высокай частаты (1,65 МГц) і вялікай сілы (да 3А)

Дыятэрмія, эндатэрмія, тэрмапенетрацыя — адзін з метадаў электралячэння, які прадугледжвае награванне органаў і тканак арганізму токам высокай частаты (1,65 МГц) і вялікай сілы (да 3А). Выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб, у аснове якіх спазмы крывяносных сасудаў, мачаточніка, жоўцевых праток, жоўцевага пузыра і іншых полых органаў, пры хранічных нягнойных запаленчых хваробах, запаленнях нерваў і іх карэньчыкаў, неўралгіях, сустаўных, мышачных і іншых болях.

Літаратура правіць