Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу

дэкрэт

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» (руск.: О защите суверенитета и конституционного строя) — дэкрэт, выдадзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 9 мая 2021 года.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
«Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу»
руск.: О защите суверенитета и конституционного строя
Дзяржава: Сцяг Беларусі Беларусь
Нумар: 2
Прыняцце: Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 9 мая 2021
Уступ у сілу: 9 мая 2021

Супярэчнасці дэкрэта Канстытуцыі правіць

Дэкрэт прадугледжвае пераход улады да Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь⁣ у выпадку гібелі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Аднак па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь⁣ у выпадку смерці ці недзеяздольнасці прэзідэнта ўлада пераходзіць да прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У дэкрэце сказана, што адначасова з пераходам улады да Савета бяспекі ў краіне ўводзіцца ваеннае ці надзвычайнае становішча і праводзяцца выбары. Аднак, па Канстытуцыі выбары ў час ваеннага ці надзвычайнага становішча праводзіць нельга.

Ацэнка экспертаў правіць

Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч звярнуў увагу, што назва дэкрэта не адпавядае зместу, бо «якое дачыненне да суверэнітэту мае механізм перахода ўлады — не вядома». Спецыяліст, таксама звярнуў увагу, што «дакумент стварыў вялікую юрыдычную блытаніну, якая нічым добрым не скончыцца».

Дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч лічыць, што дэкрэт «дрэнны з усіх бакоў». Па-першае, ён супярэчыць Канстытуцыі; па-другое, новы прэзідэнт, ці то часовы (прэм'ер-міністр), ці то новаабраны — можа ў любы момант выдаць свой дэкрэт, які адмяняе ўсе папярэднія дэкрэты А. Лукашэнка; па-трэцяе, навошта перадаваць уладу органу, які не мае рэальнай практыкі дзейнасці. У выніку, падобная перадача ўлады закладвае толькі рызыкі для стабілізацыі і ўстойлівасці сістэмы ўлады[1][2].

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман выказаў думку, што дакумент «палітычна бясплодны»[3].

Зноскі

  1. «С большей вероятностью, после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (12 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 12 мая 2021.
  2. ПОЛИТБЛОГ #4: О политической пустоте. Декрет №2 «О защите суверенитета и конституционного строя» (руск.). ePramova (10 мая 2021). Праверана 12 мая 2021.
  3. [t.me/shraibman /308 Развили тему с декретом Лукашенко о совбезе в передаче Юрия Дракохруста] (руск.). Telegram-канал Shraibman (11 мая 2021). Праверана 12 мая 2021.

Спасылкі правіць