Дэ́м'ен Э́нтані Даф (англ.: Damien Anthony Duff; 2 сакавіка 1979, Балібадэн, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, які завяршыў кар’еру, былы ігрок зборнай Ірландыі. Гуляў на пазіцыях вінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флангу) і ўскрайняга форварда.

Футбол
Дэм'ен Даф
Дэм'ен Даф у «Фулхэме»
Дэм'ен Даф у «Фулхэме»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дэм'ен Энтані Даф
Нарадзіўся 2 сакавіка 1979(1979-03-02)[1][2][…] (45 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Рост 178 см
Вага 60 кг
Пазіцыя левы вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1996 Сцяг Ірландыі Сент-Кевінс Бойз
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2003 Сцяг Англіі Блэкберн Роверс 185 (27)
2003—2006 Сцяг Англіі Чэлсі 81 (14)
2006—2009 Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд 69 (5)
2009—2014 Сцяг Англіі Фулхэм 115 (15)
2014—2015 Сцяг Аўстраліі Мельбурн Сіці 15 (1)
2015 Сцяг Ірландыі Шэмрак Роверс 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2012 Сцяг Ірландыі Ірландыя 100 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 снежня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

«Блэкберн Роверс» правіць

Пачаў прафесійную кар’еру ў «Блэкберн Роверс» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сезону 1996/97 супраць «Лестэр Сіці». У сваім першым поўным сезоне (1997/98) выявіў сябе як вельмі перспектыўны малады ігрок, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкберна» ў наступным сезоне, застаўся верны свайму клубу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Англійскую Прэм'ер-Лігу ў сезоне 2000/01, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным з лідараў клуба, яго ўнёсак у поспехі «Блэкберна» цяжка пераацаніць.

Выдатна згуляў за зборную Ірландыі на чэмпіянаце свету 2002, паказаўшы сябе іграком сусветнага класа, увайшоў у сферу інтарэсаў вядучых клубаў Еўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клубам на чатыры гады. Сезон 2002/03 склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 11 галоў.

«Чэлсі» правіць

Перад наступным сезонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клубны трансферны рэкорд). У сезоне 2003/04 ён гуляў бліскуча, але адсутнасць трафеяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клуба Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сезону трэнера Клаўдзіа Раньеры, а новы трэнер Жазэ Маўрынью купіў на пазіцыю Дафа галандца Ар'ена Робена, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сезоне 2004/05. Даф выдатна правёў той сезон, стаўшы чэмпіёнам Англіі і забіўшы 10 галоў. Наступны сезон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм'ер-Лігі, але быў не гэтак удалы: Даф быў не ў форме, гуляў мала.

Познія гады правіць

У выніку ў ліпені 2006 года ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сезоны ў «Ньюкасле» Дэм'ен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 года па 2014 год з’яўляўся іграком лонданскага «Фулхэма».

10 чэрвеня 2014 года Даф далучыўся да аўстралійскага клуба «Мельбурн Сіці» ў якасці вольнага агента, падпісаўшы 1-гадавы дагавор[3]. Улетку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Шэмрак Роверс». У снежні 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[4].

Дасягненні правіць

«Блэкберн Роверс»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Damien Duff // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DAMIEN ANTHONY DUFF // Argentine Soccer Database
  3. Damien Duff makes Melbourne City move. BBC Sport.
  4. Дэмьен Дафф завершил карьеру. by.tribuna.com.

Спасылкі правіць