Клаўдзіа Раньеры
Клаўдзіа Раньеры | |||
![]() Раньеры ў 2007 годзе | |||
Агульная інфармацыя | |||
Нарадзіўся | 20 кастрычніка 1951[1] (68 гадоў) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 182 см | ||
Вага | 78 кг | ||
Пазіцыя | абаронца | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Пасада | галоўны трэнер | ||
Кар’ера | |||
Маладзёжныя клубы | |||
1971 — 1972 | ![]() | ||
Клубная кар’ера* | |||
1973 — 1974 | ![]() |
6 (0) | |
1974 — 1982 | ![]() |
225 (8) | |
1982 — 1984 | ![]() |
92 (1) | |
1984 — 1986 | ![]() |
40 (0) | |
Трэнерская кар’ера | |||
1986 — 1987 | ![]() | ||
1987 — 1988 | ![]() | ||
1988 — 1991 | ![]() | ||
1991 — 1993 | ![]() | ||
1993 — 1997 | ![]() | ||
1997 — 1999 | ![]() | ||
1999 — 2000 | ![]() | ||
2000 — 2004 | ![]() | ||
2004 — 2005 | ![]() | ||
2007 | ![]() | ||
2007 — 2009 | ![]() | ||
2009 — 2011 | ![]() | ||
2011 — 2012 | ![]() | ||
2012 — 2014 | ![]() | ||
2014 | ![]() | ||
2015 — 2017 | ![]() | ||
2017 — 2018 | ![]() | ||
2018 — 2019 | ![]() | ||
2019 | ![]() | ||
2019 — | ![]() | ||
Дзяржаўныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца |
Клаўдзіа Раньеры (італ.: Claudio Ranieri; нар. 20 кастрычніка 1951, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст (выступаў на пазіцыі абаронцы) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Сампдорыя».
Гульнявая кар’ераПравіць
Прафесійную кар’еру Клаўдзіа пачаў у «Роме», хоць за два сезона ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за «Катандзара», «Катанію» і «Палерма».
Трэнерская кар’ераПравіць
Першым клубам у яго трэнерскай кар’еры стала «Путэалана». Але сапраўднае імя як трэнер ён сабе зрабіў у «Кальяры», які ён вывеў з Серыі С1 у Серыю А.
У 1991 годзе ён прыйшоў у «Напалі», дзе адпрацаваў 2 гады, але так нічога і не выйграў. У 1993 годзе Раньеры стаў трэнерам «Фіярэнціны», якая гуляла ў Серыі B. У свой першы сезон «фіялкі» вярнуліся ў элітны дывізіён, а ў 1996 годзе клуб перамог у Кубку і Суперкубку Італіі.
З 1997 да 1999 года Раньеры працаваў з іспанскай «Валенсіяй». За гэты час клуб дамогся ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў і перамог у Кубку Іспаніі. Наступны сезон ён адпрацаваў у мадрыдскім «Атлетыка», але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены. З 2000 па 2004 год быў галоўным трэнерам лонданскага «Чэлсі», які падняў да другога месца ў чэмпіянаце Англіі, але тытылаў выйграць не здолеў і ў выніку быў заменены на Жазэ Маўрынью. Улетку 2004 года вярнуўся ў «Валенсію», з якой выйграў Суперкубак УЕФА, але вынікі ў чэмпіянаце былі не вельмі паспяховымі, і Клаўдзіа пакінуў каманду яшчэ да канца сезона.
Пасля «Валенсіі» Раньеры два гады не займаўся трэнерскай дзейнасцю, а ў лютым 2007 года ўзначаліў «Парму», з якой заняў 12-е месца. Пасля гэтага быў запрошаны ў турынскі «Ювентус», які вярнуўся ў Серыю A, на месца Дзідзье Дэшама, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 2008/09 «Ювентус» выступаў нестабільна, і 18 мая 2009 года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. 1 верасня 2009 года прызначаны галоўным трэнерам «Ромы». Кантракт быў падпісаны на 2 гады. У сезоне 2009/10 «Рома» пад яго кіраўніцтвам заняла другое месца, доўгі час навязваючы барацьбу «Інтэрнацыянале» за чэмпіёнства. У лютым 2011 года пакінуў рымскі клуб. З верасня 2011 па сакавік 2012 узначальваў міланскі «Інтэрнацыянале», які не здолеў вывесці з крызісу.
У маі 2012 года стаў галоўным трэнерам французскага «Манака». У першы ж сезон вярнуў манегаскаў у Лігу 1, а ў наступным ужо стаў віцэ-чэмпіёнам Францыі, саступіўшы першае месца «Пары Сен-Жэрмен», пасля чаго ў маі 2014 года пакінуў клуб. З ліпеня па лістапад 2014 года быў галоўным трэнерам зборнай Грэцыі, якай пад яго кіраўніцтвам набрала толькі 1 ачко ў чатырох матчах, саступіўшы Фарэрскім астравам (0:1), Паўночнай Ірландыі (0:2) і Румыніі (0:1) і зрабіўшы нічыю з Фінляндыяй (1:1). Пераемнікі Раньеры не здолелі выправіць сітуацыю, і Грэцыя ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 заняла апошняе месца ў групе.
У ліпені 2015 года пасля адстаўкі Найджэла Пірсана быў прызначаны галоўным трэнерам англійскага «Лестэр Сіці». Пад кіраўніцтвам іальянскага спецыяліста «Лестэр Сіці» нечакана захапіў лідарства і ў выніку ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі, а Раньеры быў прызнаны найлепшым трэнерам сезону Прэм’ер-лігі. У сезоне 2016/17 справы ў «Лестэр Сіці» пайшлі горш — каманда апынулася ўнізе табліцы недалёка ад зоны вылету. У лютым 2017 года Раньеры быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[2].
У чэрвені 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам французскага клуба «Нант»[3]. Пакінуў «Нант» па заканчэнні сезона 2017/18. У лістападзе 2018 годзе падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Фулхэмам»[4], аднак ужо ў лютым 2019 года быў звольнены[5].
У сакавіку 2019 года другі раз узначаліў «Рому»[6], працаваў там да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў галоўным трэнерам «Сампдорыі»[7].
Зноскі
- ↑ Claudio Ranieri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Лестер» объявил об увольнении Клаудио Раньери
- ↑ Раньери официально возглавил «Нант»
- ↑ Раньери возглавил «Фулхэм»
- ↑ «Фулхэм» уволил Раньери. Он проработал в клубе 3,5 месяца
- ↑ Раньери назначен главным тренером «Ромы»
- ↑ Раньери возглавил «Сампдорию»