Сурдлімпійскія гульні
(Пасля перасылкі з Дэфлімпійскія гульні)
Сурдлімпійскія гульні ці Дэфлімпіяда (англ.: Deaflympics, ад англ.: deaf — «глухі») — спартыўныя спаборніцтвы людзей з парушэннямі слыху (да 2001 года — Сусветныя гульні глухіх, таксама раней — Міжнародныя гульні глухіх).

Сурдлімпійскія гульні праводзяцца з 1924 года для людзей з парушэннямі слыху. Да ўдзелу ў гульнях дапускаюцца спартсмены, якія маюць страту слыху не менш за 55 дБ на лепшае вуха. Падчас спаборніцтваў удзельнікам забаронена выкарыстоўваць слыхавыя апараты і кахліярныя імпланты. Замест гукавых сігналаў прымяняюцца візуальныя.
Праграма
правіцьУ праграму Сурдлімпійскіх гульняў уваходзяць наступныя віды спорту [1]:
Летнія віды спорту
правіць- індывідуальныя
- Бадмінтон, лёгкая атлетыка, боўлінг, гольф, веласпорт-шаша, вольная барацьба, грэка-рымская барацьба, дзюдо, каратэ, маунцінбайк, настольны тэніс, плаванне, спартыўнае арыентаванне, кулявая стральба, тэніс, тхэквандо
- камандныя
Зімовыя віды спорту
правіць- індывідуальныя
- камандныя
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Sports - International Committee of Sports for the Deaf Архівавана 3 лютага 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сурдлімпійскія гульні
- Афіцыйны сайт Міжнароднага камітэта спорту глухіх (англ.)