Дэісус (абраз з Альгомеля, сярэдзіна XVIII стагоддзя)

абраз з Альгомеля

Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Дэісус. XVIII стагоддзе
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і тэмпера
Памеры 101 × 77 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Апісанне

правіць

На абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Абраз выкананы ў стылі так званай «столінскай» школы і вылучаецца графічнасцю пісьма і высокай дэкаратыўнасцю. Увагу прыцягваюць светлы сакас Хрыста, густа арнаментаваны дробнымі чатырохпялёсткавымі кветкамі, і светла-карычневы амафор з трыма крыжамі. Вакол яго непакрытай галавы німб з літарамі Ὀ, ὤ, Ν , што пазначаюць «нябеснае» імя Хрыста. Рукі Маці Божай і Яна Хрысціцеля малітоўна скрыжаваны на грудзях. Фон абраза дэкараваны разным раслінным арнаментам. Рама абраза — з двума пілястрамі і накладным арачным завершшам, упрыгожаным раслінна-кветкавым роспісам.

Гл. таксама

правіць
  • Дэісус — абраз XVIII стагоддзя з Альгомеля

Літаратура

правіць