Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання (Славакія)
Ева́нгельская царква́ А́ўгсбургскага вызна́ння (славацк.: Evanjelická cirkev augsburského vyznania, ECAV) — другая па велічыні царква ў Славакіі пасля рымска-каталіцкая царква. Заснаваная на вучэнні нямецкага рэфарматара Марціна Лютэра. Паводле звестак 2001 года да яе адносіліся 6,93% насельніцтва Славакіі, што складае 372 858 асоб. У 2004 годзе царква налічвала 326 збораў, 357 святароў і 651 цэркваў і малітоўных дамоў.
Евангельская царква Аўгсбургскага вызнання Славакіі з'яўляецца членам Сусветнага савета цэркваў, Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў.
Гісторыя
правіцьРэфармацыя ў Славакію трапіла праз вучэнне Яна Гуса і рух Яна Іскры[1]. Пасля іх заняпаду значная колькасць збораў з першай паловы XVI стагоддзя пачынае схіляцца да Лютэравага вучэння. Такія зборы пачалі з'яўляцца ўжо праз некалькі гадоў пасля публікацыі Лютэравых пропаведзяў супраць індульгенцый у 1517 годзе. У 2-й палове XVI стагоддзя 2/3 насельніцтва складалі пратэстанты.
На сінодзе ў Жыліне ў 1610 годзе былі ўсталяваны асновы арганізацыі царквы. Былі створаныя 3 суперінтэнданцыі (біскупствы) і абраныя іх першыя кіраўнікі (суперінтэнданты) — Эліяш Лані, Самуэль Мелік і Ісак Абрагамідэс для заходняй і цэнтральнай Славакіі. На ўсходзе краіны на сінодзе ў Спішске-Подграддзі 1614 года былі ўтвораны дзве суперінтэнданцыі. Мовай набажэнстваў славацкіх лютэранаў стала чэшская.
З 1681 царква існавала з абмежаваннямі, уведзенымі Шопранскімі артыкуламі. Афіцыйны дазвол быў атрыманы Талеранцыйным патэнтам 1781 года, выдадзеным венгерскім імператарам Іосіфам II. Поўная роўнасць царквы з іншымі настала толькі ў 1848 годзе. Лібералізацыю ў стаўленні дзяржавы да евангельскай царквы азнаменаваў і імператарскі патэнт 1859 года, які спрычыніў унутрыцаркоўныя спрэчкі, вядомыя як патэнтальныя баі .
Пасля ўтварэння ў 1918 Чэхаславацкай рэспублікі з Евангельскай царквы ў Венгрыі паўстала самастойная ЕЦАВ у Славакіі. Першы Статут царквы быў прыняты ў 1921 годзе. Царква ў перыяд Першай рэспублікі падтрымлівала шчыльны кантакт з Евангельскай царквой чэшскіх братоў.
Пасля прыходу да ўлады камуністаў у 1948 годзе лютэранская царква была пазбаўлена сваіх школаў і сацыяльных устаноў, шматлікія перыёдыкі зачыненыя. Больш за сотню святароў трапілі пад пераслед, многія з іх былі зняволены і пазбаўленыя магчымасці выконваць набажэнствы.
Структура
правіцьАсноўнай структурнай адзінкай ёсць царкоўны збор. Зборы аб'яднаныя ў сеньяраты, сеньяраты ў акругі. ЕЦАВ падзеленая на дзве акругі: Усходнюю і Заходнюю — і на 14 сеньяратаў, 8 з якіх уваходзяць у Заходнюю, астатнія 6 — ва Усходнюю акругу[2]:
Заходняя акруга:
|
Усходняя акруга
|
Выканаўчыя органы царквы на ўсіх узроўнях складаюцца з канвента, найвышэйшага органа збору, прэсвітарства і пасадніцтва. Заканадаўчы і найвышэйшы адміністрацыйны орган славацкай евангельскай царквы прадстаўлены сінодам. Паводле Статута царквы тэрмін абрання прадстаўнікоў на ўсіх узроўняў — 6 гадоў. Святары царквы абіраюцца зборам кожныя 10 гадоў[3].
Вера
правіцьЭЦАВ вызнае біблейскія Евангеллі крыніцаю веры ў трыадзінага Бога і законам жыцця. Галавою царквы лічыцца Ісус Хрыстос, усе астатнія вернікі — Боскія дзеці, аднолькавыя міжсобку. У дачыненні да святароў слова «айцец» не ўжываецца, бо паводле Ісусавых словаў яно можа азначаць адно нябеснага Айца. У дадатак да азначэнняў біскуп, сеньёр, пастар выкарыстоўваецца слова «брат».
Сімвалем веры прызнаецца Аўгсбургскае вызнанне.
Зноскі
- ↑ Ladislav Hubenák.. Z nášho archívu(недаступная спасылка). Historická revue (21 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2011. Праверана 28 кастрычніка 2014.
- ↑ Edita Škodová.. Internetové stránky jednotlivých zborov v rámci seniorátov (славацк.). Evanjelická cirkev augsburského vyznania na Slovensku (21 красавіка 2013).
- ↑ Šiesta časť. CIRKEVNÍ PREDSTAVITELIA. Článok 40(славацк.) // Cirkevný ústavný zákon č. 1/93, ktorým bola prijatá ústava ECAV na Slovensku v znení cirkevného ústavného zákona č. 7/00, 1/01 a 1/02. — Ministerstvo kultúry Slovenskej republiky. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка
- Евангельская д'яканія ЭЦАВ
- Жыццё евангелістаў у Славакіі
- Выдавецтва евангельскай царквы
- Евангельскае тэлебачанне Архівавана 3 студзеня 2014.