Ева Фрэдрыка Боніер (шведск.: Eva Bonnier; 17 лістапада 1857, Стакгольм — 13 студзеня 1909, Капенгаген) — шведская мастачка, мецэнат.

Ева Боніер
шведск.: Eva Bonnier[1]
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 лістапада 1857(1857-11-17)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1909(1909-01-13)[2][3] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Albert Bonnier[d][3]
Маці Betty Bonnier[d][3]
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Ева Боніер, 1905

Ева Фрэдрыка Боніер нарадзілася ў Стакгольме, была дачкой выдаўца Альберта Боніера, які належыў да аднаіменай дынастыі. Дзяўчынка вучылася мастацтву ў 1878 годзе ў шведскага мастака Аўгуста Мальмстрэма, а потым — у Каралеўскай шведскай акадэміі вольных мастацтваў у Стакгольме.

Разам са сваёй сяброўкай, мастачкай-партрэтысткай Ханнай Хірш, Ева Боніер з 1883 па 1889 гады вучылася ў Парыжы. Яе карціна «Музыка»

(1889) была адзначана ў Парыжскім салоне. Пасля вяртання ў 1889 годзе ў Швецыю яна да 1900 года малявала ў асноўным партрэты.

Сярод работ мастачкі гэтага часу: аўтапартрэт, партрэт Лісьен Боніер (Lisen Bonnier), партрэты шведскага вучонага Хьялмара Лундбома (Hjalmar Lundbohm), палітыка Морыца Рубенсана (Moritz Rubenson) і іншых.

Адной з апошніх карцін мастачкі з’яўляецца карціна «Краўчыхі» (1887).

Ева Боніер была членам Шведскай Асацыяцыі Мастакоў, некаторы час ўваходзіла ў кіраванне Асацыяцыі.

У 1900-х гадах Ева на атрыманую спадчыну занялася дабрачыннай дзейнасцю. Яна заснавала фонд добраўпарадкавання Стакгольма, на сродкі якога ствараліся творы мастацтва, прызначаныя для ўпрыгожвання прысутных месцаў, такіх як Нацыянальная бібліятэка Швецыі, Стакгольмскі ўніверсітэт, Стакгольмскія школы і інш.

Ева Боніер памерла 13 студзеня 1909 года. У цяперашні час карціны мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме і ў прыватных калекцыях.

ГалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Gynning, Margareta: Det ambivalenta perspektivet: Eva Bonnier och Hanna Hirsch-Pauli i 1880-talets konstliv, Stockholm, Bonnier, (diss. Uppsala University), 1999.
  • Hedberg, Tor: «Bonnier, Eva Fredrika», Svenskt biografiskt lexikon, 5, pp. 436—438.
  • Görel Cavalli-Björkman: Eva Bonnier. ett konstnärsliv. Albert Bonniers Förlag, Stockholm 2013, ISBN 978-91-0-013093-0.
  • Margareta Gynning: Det ambivalenta perspektivet. Eva Bonnier och Hanna Hirsch-Pauli i 1880-talets konstliv. Bonnier, Stockholm 1999, ISBN 91-0-056898-8.
  • Margareta Gynning: Pariserbref. Konstnären Eva Bonniers brev 1883—1889. Klara, Stockholm 1999, ISBN 91-630-7567-9.
  • Tord Lund: Eva Bonnier: 1857—1909: Thielska galleriet. Stockholm 2007.
  • Georg Nordensvan: Eva Bonnier. In: Svensk konst och svenska konstnärer i nittonde århundradet. Ny, grundligt omarbetad upplaga — Neue, gründlich überarbeitete Auflage. Band2: II. Från Karl XV till sekelslutet. Albert Bonniers Verlag, Stockholm 1928, S. 284—286.
  • Hanna Pauli: Eva Bonnier. Några minnesord. In: Dagny. Tidning för svenska kvinnorörelsen. Jg.2, Nr.5, 1909, S.49-52 .
  • Eva Bonnier. Minnesutställning 9 sept. 30 sept. Stockholm 1961.
  • August Strindberg, Michael Robinson (Hrsg.): Strindberg’s Letters. Band1. Athlone, London 1992, ISBN 0-485-11410-0, S.366.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. а б в г Eva F Bonnier — 1917.
  3. а б в г Eva Fredrika Bonnier 1857-11-17 — 1909-01-13 Konstnär, mecenat Праверана 19 лютага 2020.
  4. Norra begravningsplatsen: KändisarnaNorra begravningsplatsen.se. Праверана 14 снежня 2016.
  5. Björnberg K. Kungliga och Norra begravningsplatserna: vandringar bland berömda personers gravar — Andra upplagan — Stockholm: Bäckströms förlag, 1998. — С. 187. — ISBN 978-91-88016-69-0 Праверана 5 сакавіка 2017.
  6. Eva Bonnier (1857-1909 mosaiska kv E grav 1082)Norra begravningsplatsen.se.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. Eva Fredrika Bonnier Праверана 19 лютага 2020.