Ежы Вінцэнт Сулістроўскі
Ежы Вінцэнт Сулістроўскі (польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski; 5 красавіка 1698, Ашмянскі павет — 7 сакавіка 1761, Жодзішкі) — святар, педагог.
Ежы Вінцэнт Сулістроўскі | |
---|---|
польск.: Jerzy Wincenty Sulistrowski | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1698 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1761 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхал Сулістроўскі[d] |
Маці | Ганна са Стахоўскіх[d] |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Паходзіў са шляхецкага роду Сулістроўскіх. Нарадзіўся ў сям’і ашмянскага войскага Міхала Сулістроўскага і яго жонкі Ганны Стахоўскай[1].
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1718 г. у Вільні. Выкладаў рыторыку ў Віленскай акадэміі (1729—1730). Прапаведнік і прэфект бібліятэкі ў Нясвіжы (1731—1733). Прафесар этыкі і прэфект школ (1735—1738), рэгент бурсы і Семінарыі Шышкоўскага (1738—1742) у Вільні. Віцэ-рэктар калегіума ў Жодзішках (1744—1752)[2]. Рэктар навіцыяту ў Вільні (1752—1757)[3] і Полацкага езуіцкага калегіума (1756—1760)[2]. Фундатар езуіцкай місіі ў Занарачы[2].
Зноскі
- ↑ Żychliński Т. Złota księga szlachty polskiej. Rocznik 5. Poznań, 1883.
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.