Ежы Касакоўскі
дамініканец
Ежы Касакоўскі (? — каля 1726) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ежы Касакоўскі | |
---|---|
Дзейнасць | манах жабрацкага ордэна |
Нараджэнне | 1650 |
Смерць | 1722 ці каля 1726 |
Дынастыя | Касакоўскія |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх.
У 1670 годзе ў Луцку ўступіў у ордэн дамініканцаў. Святар. Шмат гадоў быў місіянерам у Інфлянтах, першым прыёрам кляштара ў Посіні (1701). Генеральны прапаведнік у Нясвіжы з 1704 года, Астровічах з 1707 года, Дзярэчыне з 1710 года, Мерачы з 1715 года, у кляштары Св. Духа ў Вільні з 1719 года.
Аўтар малітоўніка на літоўскай мове «Rożancius święciansios Maryos Pannos yr saldaiausya warda Jezusa teypogi spasabos apw ayksciojim a kałnu katwaryos Ziamaydu su modlitwomis yr giesmiensis anto służijądomis» (Вільня, 1681, пасля было каля 40 выданняў).
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх