Елізавета Валуа
Елізавета Валуа (Ізабела, фр.: Elisabeth, ісп.: Isabel; 2 красавіка 1545, Фантэнбло — 3 кастрычніка 1568, Аранхуэс) — французская прынцэса і каралева Іспаніі, трэцяя жонка караля Іспаніі Філіпа II.
Елізавета Валуа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Марыя I Цюдар | ||||||
Пераемнік | Ганна Аўстрыйская | ||||||
Нараджэнне |
2 красавіка 1545[1] |
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 1568 (23 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валуа | ||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Élisabeth de Valois | ||||||
Бацька | Генрых II Валуа[4] | ||||||
Маці | Кацярына Медычы[4] | ||||||
Муж | Філіп II Габсбург[4][5] | ||||||
Дзеці | Ізабэла Клара Яўгенія[d] і Каталіна Мікаэла Аўстрыйская[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Елізавета Валуа была старэйшай дачкой караля Францыі Генрыха II з дынастыі Валуа і яго жонкі Кацярыны Медычы. Хоць яна і была заручана з іспанскім інфантам Донам Карласам, лёс распарадзіўся інакш, і па заканчэнні шматгадовай вайны паміж Францыяй і Іспаніяй, якая завяршылася ў 1559 годзе падпісаннем мірнага дагавора ў Ката-Камбрэзі, яна ажанілася з іспанскім каралём Філіпам II, што было адной з умоў гэтага дагавора. Елізавета Валуа за кароткі час ператварылася з французскай прынцэсы ў іспанскую каралеву, інтэлект, мяккасць і прыгажосць якой высока шанаваліся ва ўсёй Еўропе. Елізавета старанна выконвала абавязкі звязаныя з яе каралеўскім санам. Яна памерла ў 1568 годзе падчас няўдалых родаў.
Дзеці
правіць- Ізабела Клара Яўгенія (12 жніўня 1566 — 1 снежня 1633), жонка эрцгерцага Альбрэхта VII, кіраўніка Іспанскіх Нідэрландаў.
- Каталіна Мікаэла (10 кастрычніка 1567 — 6 лістапада 1597) жонка Карла Эмануіла I Савойскага. Ад гэтага шлюбу паходзяць каралі Сардзініі і Італіі з Савойскай дынастыі аж да Умберта I. Сярод нашчадкаў гэтай пары былі знакаміты вайскавод прынц Яўген Савойскі (па мужчынскай лініі) і кароль Францыі Людовік XV(па матчынай лініі)[6].
Зноскі
- ↑ https://dbe.rah.es/biografias/13111/isabel-de-valois
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119232820 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119232820 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Гл. генеалогію Савойскага дому ў кнізе И. С. Семенов. Европейские династии. Полный генеалогический справочник. М.: Энциклопедия, Инфра-М, 2006.
Літаратура
правіць- Martha Walker Freer: Elizabeth de Valois — Queen of Spain and the Court of Philip II. Bd. 1 und 2. London 1857, (PDF; 10,6 MB).