Еўдакія Сцяпанаўна Лепля
Еўдакія Сцяпанаўна Ле́пля[1] (15 жніўня 1927 — 24 лістапада 1976) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Еўдакія Сцяпанаўна Лепля | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1927 |
Месца нараджэння | Шклоў, Магілёўская акруга, БССР, СССР |
Дата смерці | 24 лістапада 1976 (49 гадоў) |
Месца смерці | Віцебск |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | мікрабіялогія |
Месца працы | Віцебскі медыцынскі інстытут |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1974) |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебскі медыцынскі інстытут |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Шклоў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование действия синтомицина, левомицетина, биомицина на микробов кишечной группы»[2], доктарскую на тэму «Сравнительное изучение лекарственной устойчивости и механизма ее формирования в условиях клиники у энтеробактерий»[3]. З 1960 года на пасадзе загадчыка кафедрай клінічнай мікрабіялогіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьЕ. С. Лепля займалася вывучэннем асаблівасцей і механізмаў утварэння лекавай устойлівасці ў бактэрый.
Сярод апублікаванага:
- Характеристика антибиотикограмм возбудителей дизентерии // Антибиотки, 1968. № 6.
- Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А. Л. Пінчук, З. С. Клевановіч) // Часопіс «Здравоохранение Белоруссии», 1968. № 5.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ Расійская дзяржаўная бібліятэка (руск.)
- ↑ Расійская дзяржаўная бібліятэка (руск.)
Літаратура
правіць- Лепля Еўдакія Сцяпанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 209.