Жазэ Эдуарду Агуалуза
Жазэ́ Эдуа́рду Агуалу́за[7] (парт.: José Eduardo Agualusa; нар. 1960, Уамба, Ангола) — ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец.
Жазэ Эдуарду Агуалуза | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1960 (62 гады) ці 1960[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | партугальская мова |
Узнагароды | |
agualusa.pt (парт.) (англ.)[5] | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў партугальска-бразільскай сям'і. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугаламоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.
ТворчасцьПравіць
Аўтар раманаў «Пара дажджоў» (Estação das Chuvas, 1996), «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997) пра гісторыю таемнага кахання ўяўнага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы ды Кейроша) з былой рабыняй, адной з найзаможнейшых асоб Анголы, «Чужы ў Гоа» (Um estranho em Goa, 2000), «Жонкі майго бацькі» (As Mulheres de Meu Pai, 2007), «Трапічнае барока» (Barroco tropical, 2009) і інш.
Творы Ж. Э. Агуалуза перакладзены на больш за 20 моў.
Беларускія перакладыПравіць
- «Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза» / Перакл. Н. Козінцавай (2014)[8]
ПрызнаннеПравіць
- Лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Партугаліі за раман «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997).
- Лаўрэат Прэміі замежнай літаратуры газеты «The Independent» (Independent Foreign Fiction Prize) (2007) за раман «Прадавец мінулага» (O Vendedor de Passados, 2004) — першы ўзнагароджаны гэтай прэміяй сярод афрыканскіх аўтараў.
Зноскі
- ↑ Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
- ↑ José Eduardo Agualusa // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ José Eduardo Agualusa // Autoritats UB
- ↑ http://www.agualusa.pt/index.php?alt_lang=1 Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ а б http://www.literaturfestival.com/archive/participants/authors/2001/jose-eduardo-agualusa Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121683672 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8
СпасылкіПравіць
- Жузэ Эдуарду Агуалуза на «Прайдзісвет»