Жалобніца (Nymphalis antiopa) — матыль сямейства німфалід (Nymphalidae).

Жалобніца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphalis antiopa (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188597
NCBI  171592

Апісанне правіць

Размах крылаў 7—9 см. Колер вішнёва-карычневы. Знізу крылы чорныя з жаўтавата-белай паласой уздоўж краю, шэрагам сініх плямаў ўздоўж яе. На пярэднім краі крылаў па дзве буйныя жаўтавата-белыя плямы.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. Завезены ў Паўночную Амерыку.

На Беларусі часта трапляецца ў лісцевых і мяшаных лясах, парках.

Асаблівасці біялогіі правіць

Лёт у сакавіку—маі, ліпені—верасні. Вусені жалобніцы развіваюцца ў чэрвені—ліпені на вербах, бярозе, вязе, асіне, таполі і кормяцца іх лісцем.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць