Жан Ларэн (фр.: Jean Lorrain), сапраўднае імя Поль Аляксандр Мартэн Дзюваль (фр.: Paul Alexandre Martin Duval; 9 жніўня 1855, Фекан, Нармандыя, Францыя — 30 чэрвеня 1906, Парыж, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт-дэкадэнт, журналіст, драматург, дэндзі. Адна з яскравых постацяў французскай упадніцкай культуры і Пекнай эпохі[5].

Жан Ларэн
фр.: Jean Lorrain
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Paul-Alexandre-Martin Duval
Псеўданімы Raitif de la Bretonne[1] і Daniel de Kerlor[1]
Дата нараджэння 9 жніўня 1855(1855-08-09)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1906(1906-06-30)[2][3][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, лібрэтыст, драматург, журналіст
Мова твораў французская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1855 годзе ў Нармандыі[6]. У 1864—1869 навучаўся ў ліцэі ў Ванве[6]. З 1876 па 1878 навучаўся ва ўніверсітэце ў Парыжы на праве. У 1878 годзе кінуў навуку, каб прысвяціць сябе пісьму[6]. З 1880 года стала жыў у Парыжы і пачаў пісаць пад псеўданімам Жан Ларэн[7].

Жан Ларэн стварыў для сябе вобраз з падкрэсленым жаданнем выклікаць скандал. Часта апрануты ў гарсэт, нагрымаваны, пад уздзеяннем наркотыкаў, пераапрануты ў жаночую вопратку, ён зрабіў сваё жыццё творам мастацтва і правакацыяй. Ён дэманстраваў з фанфарамі сваю гомасексуальнасць і цягу да кірмашовых байцоў, не саромеючыся з'явіцца на балях у ружовай майцы і ў кальсонах з скуры пантэры[8].

У канцы XIX стагоддзя яго здароўе пагоршылася з-за наркаманіі, у прыватнасці з-за ўжывання эфіру, і пранцаў[9]. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў з маці на Лазурным Беразе, у клімаце, больш спрыяльным для яго фізічнага стану[7].

Памёр 30 чэрвеня 1906 года ў Парыжы. 4 ліпеня 1906 года пахаваны ў Фекане[10].

Творчасць

правіць

Ж. Ларэн быў тыповым дэкадэнтам. Ягонаму пяру належаць шматлікія зборнікі вершаў, навел, п’ес і раманаў[10]. У 1882 годзе Жан Ларэн апублікаваў свой першы зборнік вершаў «Le Sang des Dieux» (Кроў багоў). Супрацоўнічаў з такімі часопісамі, як Le Chat noir і Le Décadent[11].

У 1884 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з Le Courrier français, у якім апублікаваў серыю літаратурных партрэтаў, у тым ліку партрэт Рашыльды, што паклала пачатак сяброўству паміж двума аўтарамі[12]. У 1891 годзе зборнік навел «Sonyeuse» прынёс яму вялікі поспех[12]. З кастрычніка 1895 года ён супрацоўнічаў з часопісам Journal, дзе публікаваў сваю калонку «Pall-Mall Semaine», стаўшы адным з самых высокааплатных хранікёраў Парыжу[13]. У 1901 годзе апублікаваў свой галоўны твор «Спадар дэ Факác»[14].

Пасля смерці быў надоўга забыты, аднак у апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да яго фігуры і кніг зноў узрасла ў Францыі і ў свеце[15].

Паэзія
правіць
  • Le Sang des dieux (1882)
  • La Forêt bleue (1882)
  • Modernités (1885)
  • Les Griseries (1887)
  • L’Ombre ardente (1897)
  • Poésie complète, Éditions du Sandre (2015)
Раманы
правіць
  • Les Lépillier (1885 et 1908)
  • Très russe (1886)
  • Monsieur de Bougrelon (1897)
  • La Dame turque (1898)
  • Monsieur de Phocas (1901)
  • Le Vice errant (1901)
  • Les Noronsoff (1902)
  • La Maison Philibert (1904)
  • Heures de villes d’eaux: Madame Monpalou (1906)
  • Ellen (1906)
  • Le Tréteau (1906)
  • L’Aryenne (1907)
  • Maison pour dames (1908)
  • Hélie, garçon d’hôtel (1908)
  • L’Homme de joie, разам з Дэльфі-Фабрысам, Albin Michel, 1919.
Навелы і казкі
правіць
  • Sonyeuse (1891, 1993)
  • Buveurs d'âmes (1893)
  • Contes d’un buveur d’éther (1895)
  • Un démoniaque (1895)
  • La Princesse sous verre (1896)
  • Âmes d’automne (1897)
  • Loreley (1897)
  • Contes pour lire à la chandelle (1897)
  • Ma petite ville. Le miracle de Bretagne. Un veuvage d’amour (1898)
  • La Mandragore (Édouard Pelletan, 1899)
  • Princesses d’Italie (1898)
  • Narkiss (publié dans Le Journal, 1898)
  • Histoires de masques (1900)
  • Princesses d’ivoire et d’ivresse (1902, 1993)
  • Sensualité amoureuse (1901)
  • Vingt femmes (1903)
  • Quelques hommes (1903)
  • Fards et Poisons (1904)
  • Propos d'âmes simples (1904)
  • L'École des vieilles femmes (1905)
  • Le Crime des riches (1906)
  • Pelléastres (1909)

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Jean Lorrain // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Jean LORRAIN // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. d’Anthonay, Thibaut (2005). «Jean Lorrain: Miroir de la Belle Époque». Fayard. — p. 95.
  6. а б в Normandy, Georges; Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre, Bibliothèque générale d’édition, 1907. — С. 59.
  7. а б Thibaut d’Anthonay, Jean Lorrain: barbare et esthète, Paris, Plon, coll. «Collection biographique», 1991.
  8. François Buot, Gay Paris. Une histoire du Paris interlope entre 1900 et 1940, Fayard, 2013.
  9. Pierre Kyria, Jean Lorrain, Paris, Seghers, coll. «Insolites» (no 1), 1973.
  10. а б Normandy, Georges: Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre… Jean Lorrain sur la Riviera, par Mme Aurel, Paris. Bibliothèque générale d'édition, coll. «Tournier». 1907.
  11. Phillip Winn, Sexualités décadentes chez Jean Lorrain: le héros fin de sexe, Amsterdam, Rodopi, coll. «Faux titre» (no 124), 1997.
  12. а б Les annales du Patrimoine de Fécamp, Dossier: Jean Lorrain, écrivain, Fécamp, Association Fécamp Terre-Neuve, 1996.
  13. Michel Desbruères, «Lorrain et ses masques», Magazine littéraire, no 227, 1986, p. 28.
  14. José Santos, L’art du récit court chez Jean Lorrain, Paris, Nizet, 1995.
  15. Charles Grivel (dir.), «Jean Lorrain: vices en écriture», in Revue des Sciences Humaines, no 230, avril-juin 1993.