Жан Марэ
Жан Марэ (фр.: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (фр.: Jean Alfred Villain-Marais); 11 снежня 1913 — 8 лістапада 1998) — знакаміты французскі акцёр, а таксама пастаноўшчык, празаік, мастак, скульптар, славуты каскадзёр.
Жан Марэ | |
Jean Marais | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | фр.: Jean Alfred Villain-Marais |
---|---|
Род дзейнасці: | кінаакцёр, акцёр, скульптар, мастак, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, аўтабіёграф, тэатральны акцёр, каскадзёр, празаік |
Дата нараджэння: | 11 снежня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 8 лістапада 1998[1][4][…] (84 гады) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Жонка: | Mila Parély[d] |
Альма-матар: | |
Узнагароды і прэміі: | |
Аўтограф: |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.
Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.
Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Marais
- ↑ 3,0 3,1 Jean Marais // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Marais // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118577433 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- Жан Маре (англ.) на сайце Internet Movie Database