Жан дэ ла Вадэр
Жан дэ Ла Вадэр (па-французску: Jane de La Vaudère, сапраўднае імя Жанна Скрыў; 15 красавіка 1857, Парыж, Францыя — 26 ліпеня 1908, Парыж, Францыя) — французская пісьменніца, паэтэса, драматургіня, публіцыстка.
Жан дэ ла Вадэр | |
---|---|
фр.: Jane de la Vaudère | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1857[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 ліпеня 1908[1] (51 год) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Гаспар-Леанар Скрыў[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, драматург |
Кірунак | Пекная эпоха |
Мова твораў | французская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЖан дэ Ла Вадэр нарадзілася ў Парыжы на вуліцы д’Энфер, 13, 15 красавіка 1857 года. Па бацьку яна была фламандкай, па маці — эльзаскай, яна паходзіла з багатай буржуазіі. Яна — малодшая дачка Барб Элізабет Вейгель (1822—1870) і Гаспара-Леанара Скрыва (1815—1861), выбітнага ваеннага хірурга, які быў галоўным урачом французскай арміі падчас Крымскай вайны і адным з галоўных прапагатараў анестэзіі хлараформам[2].
Рана асірацеўшы ад бацькі і маці, яна была перададзена пад апеку сваёй бабулі па бацькоўскай лініі Сафі Скрыў-Дэбонт (1787—1878), якая дала ёй выдатную адукацыю ў кляштары сясцёр Нотр-Дам дэ Сіён[3].
Ва ўзросце 18 гадоў, 29 красавіка 1875 года, яна выйшла замуж у Ле-Мане за Каміля Гастона Крапэза (1848—1912), які атрымаў у спадчыну ад сваёй маці замак дэ Ла Вадэр у Парынье-л’Эвек у Сарце[3].
Аднак менавіта ў Парыжы яна жыла спачатку на вуліцы Ла Баэці, 39, потым на плошчы Тэрн, 9, дзе прымала па серадах, у добра аформленай кватэры ў духу fin de siècle[4].
Памерла 26 ліпеня 1908 года. Пахаваная ў Парыжы на Манпарнаскіх могілках[5].
Творчасць
правіцьЯе рамантычная, эклектычная праца ўяўляе сабой дух і стыль Пекнай эпохі. Яна ўдзельнічала як у натуралізме, так і ў літаратурным дэкадэнцтве, а таксама яе творчасць уключае ў сябе фантастычныя гісторыі, даследаванні нораваў, а таксама выдумкі, якія знаходзяцца на Усходзе або ў зніклых цывілізацыях. Да гэтага трэба дадаць зборнікі вершаў, тэатральныя творы рознага аб’ёму, апавяданні і артыкулы ў розных газетах[6].
Маючы вялікую аўдыторыю да Першай сусветнай вайны, творы Жан дэ Ла Вадэр перакладаліся на нямецкую, партугальскую, іспанскую, чэшскую, венгерскую мовы. Пасля вайны была амаль цалкам забытая, пакуль да яе багатай літаратурнай спадчыны не адрадзіўся інтарэс, дзякуючы аднаўленню даследаванняў па літаратуры канца XIX стагоддзя, а таксама гендарных штудыяў[7].
Яна аўтарка каля сарака твораў. Напісала больш за трыццаць раманаў і зборнікаў апавяданняў, чатыры зборнікі паэзіі і дзясятак п’ес, аперэт, камедый і драм[8].
Творы
правіць- Les Heures perdues, Paris: A. Lemerre, 1889.
- L'Éternelle Chanson [mentionné par l’Académie française], Paris: P. Ollendorff, 1890.
- Minuit, Paris: P. Ollendorff, 1892.
- Évocation, Paris: P. Ollendorff, 1893.
- Royauté morte, conte fantastique en 1 acte, Paris, la Nouvelle Revue, 1897.
- L’Anarchiste, Paris: P. Ollendorff, 1893.
- Les Sataniques, Paris: P. Ollendorff, 1897.
- Les Mousseuses, Paris, E. Flammarion, 1901.
- La Mystérieuse, Paris: E. Flammarion, 1902.
Раманы
правіць- Mortelle Étreinte, Paris, P. Ollendorff, 1891.
- Rien qu’amante!, Paris, P. Ollendorff, 1894.
- Le Droit d’aimer, Paris, P. Ollendorff, 1895.
- Le Centenaire d’Emmanuel, Genève: Impr. suisse, 1896.
- Ambitieuse, Paris, P. Ollendorff, 1894.
- Les Demi-sexes, Paris, P. Ollendorff, 1897.
- Le Sang, Paris, P. Ollendorff, 1898.
- Les Frôleurs, roman dialogué, Paris, P. Ollendorff, 1899.
- Trois fleurs de volupté, roman javanais, Paris, E. Flammarion, 1900.
- Le Mystère de Kama, roman magique indou, Paris, E. Flammarion, 1901.
- L’Amazone du roi de Siam, Paris, E. Flammarion, 1902.
- Les Androgynes, roman passionnel, illustré de 25 compositions de Maurice Neumont, Paris, A. Méricant, 1903.
- Les Courtisanes de Brahma, Paris, E. Flammarion, 1903.
- L’Expulsée, Paris, E. Flammarion, 1903.
- Le Harem de Syta, roman passionnel, Paris, A. Méricant, 1904.
- L’Amante du Pharaon (mœurs antiques). [Illustrations de Ch. Atamian] Paris, J. Tallandier, 1905.
- Confessions galantes, en collaboration avec Théo-Critt (pseudonyme de Théodore Cahu); illustré de 60 compositions de Préjelan; Paris, A. Méricant, 1905.
- L’Invincible Amour! roman, Paris, A. Méricant, 1905.
- La Porte de félicité, Paris: E. Flammarion, 1905.
- La Sorcière d’Ecbatane, roman fantastique, Paris, E. Flammarion, 1906.
- La Vierge d’Israël, roman de mœurs antiques, Paris, A. Méricant, 1906.
- La Cité des sourires, roman japonais, illustré par Raphael Kirchner, Paris, Librairie des publications modernes, 1907.
- Le Peintre des frissons, roman parisien, Paris, E. Flammarion, 1907.
- Les Prêtresses de Mylitta, roman babylonien, Paris, A. Méricant, 1907.
- Le Rêve de Mysès, roman d’amour de mœurs antiques, Paris, Librairie d’art technique, 1907.
- L'Élève chérie, roman parisien, Paris, Bibliothèque générale d'édition, 1908.
- Sapho, dompteuse, Paris, A. Méricant, 1908.
- Les Audacieux, Paris, A. Méricant, 1909.
Драматургія
правіць- Le Modèle, comédie en 1 acte, en vers, Paris, A. Lemerre, 1889.
- Pour une nuit d’amour! drame en 1 acte, d’après le conte d'Émile Zola [Paris, Grand-Guignol, 16 mai 1898, Paris, P. Ollendorff, 1898.
- Trois Mousmés, (sous le pseudonyme de Jean Scrive, en collaboration avec Félicien Champsaur, musique de Georges Chartron), 1898.
- Victor Hugo. Grande scène dramatique, Paris, Librairie théâtrale, 1904.
- Pour le flirt! saynètes mondaines [15 comédies et fantaisies lyriques], Paris, E. Flammarion, 1905.
- Dupont sera élu! comédie électorale en 1 acte, Paris, G. Ondet, 1906.
- Le Virage, comédie en 4 actes, 1906.
- Mademoiselle de Fontanges, pièce en 4 actes, en vers…, Paris, A. Méricant, 1909.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Jane De La Vaudère // GeneaStar
- ↑ Guy Ducrey, «Jane de La Vaudère. Le sang et la science», Cahiers de Littérature française, Décadents méconnus, VII—VIII, mars 2009, p. 144—160.
- ↑ а б Sharon Larson, Resurrecting Jane de La Vaudère. Literary Shapeshifter of the Belle Epoque, Pennsylvania State University Press, 2022.
- ↑ Gérard Peylet, La Littérature fin de siècle, de 1884 à 1898 : entre décadence et modernité, Vuibert, 1990.
- ↑ Francesco Rapazzini, «La penna ribelle di una donna. Jane de La Vaudère», Charta n. 123, settembre-ottobre 2012, p. 60-65.
- ↑ Geneviève De Viveiros, «Lettres inédites de Jane de La Vaudère à Émile Zola: de la société des gens de lettres à Pour une nuit d’amour!», Les Cahiers naturalistes, no 81, septembre 2007, p. 231—242.
- ↑ Claudine Brécourt-Villars, Petit Glossaire raisonné de l'érotisme saphique 1880—1930, Paris, Jean-Jacques Pauvert, 1980.
- ↑ Geneviève De Viveiros, Jane de La Vaudère (1857—1908): une femme de lettres fin-de-siècle, Mémoire de maîtrise, Université de Toronto, 2003.