Жарушнік земнаводны

Жару́шнік земнаводны, Вадзяны хрэн (Rorippa amphibia) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa)[3] сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Жарушнік земнаводны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rorippa amphibia (L.) Besser, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22994
NCBI  65951
EOL  583921
IPNI  288622-1
TPL  kew-2417224

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло ўзыходнае, укараняецца ў ніжняй частцы, у ніжняй частцы часта падводнае, полае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўрапейскі від. Расліны растуць па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах і балотах, у забалочаных і поймавых лясах. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, гідрафіт і мезатроф.

Кветкі наведваюццца шматлікімі відамі насякомых і могуць характарызавацца генералізаваным апыляльным сіндромам  (англ.)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Van Der Kooi, C. J.; Pen, I.; Staal, M.; Stavenga, D. G.; Elzenga, J. T. M. (2015). "Competition for pollinators and intra-communal spectral dissimilarity of flowers" (PDF). Plant Biology. doi:10.1111/plb.12328.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць