Жары (Вілейскі раён)
Жа́ры[1] (трансліт.: Žary, руск.: Жары) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Вёска
Жары
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 143 км ад Мінска, на шашы Вілейка — Докшыцы.
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. У 1518 годзе князі Свідскія прадалі «дзедзічыну» сваю Жары В.[удакладніць: камент.] Кабыльчу за 200 коп грошай. У 1579 годзе маёнткам Кабыльнік і «дварцом» Жары ў Ашмянскім павеце валодала княжна Настасся Міхайлаўна з Мсціслаўскіх, якая 19 ліпеня 1579 года перадала іх у вечнае ўладанне свайму мужу князю Стэфану Збаражскаму, ваяводзе троцкаму[2]. У 1613 годзе сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Віленскай капітулы і біскупа Бенедыкта Войны, 40 валок зямлі; у 1690 годзе ўласнасць Стэфана Косава, гараднічага віленскага, 25 дымоў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўладанне І. Вазгірда ў Вілейскім павеце, капліца, карчма. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. У 1897 годзе вёска і маёнтак у Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у 1908 годзе 384 дзесяціны зямлі.
З 1921 года вёска ў Польскай Рэспубліцы, у складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[3].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Жарскага сельсавета. З чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі; загінулі 14 землякоў (4 з іх не вярнуліся з фронту), на ўшанаванне іх памяці ў 1963 годзе пастаўлены абеліск. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У снежні 1952 года створаны калгас імя С. М. Кірава. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Цэнтр калгаса імя І. Д. Чарняхоўскага, працавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 8 лютага 2010 года цэнтр Жарскага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 1800 год — сяло (26 двароў, 212 жыхароў) і засценак (2 двары, 22 жыхары).
- 1866 год — 218 жыхароў, 22 двары[5].
- 1897 год — 298 жыхароў, 49 двароў, у маёнтку 2 жыхары.
- 1908 год — 341 жыхар.
- 1921 год — 333 жыхары, 57 двароў[6].
- 1931 год — 358 жыхароў, 66 двароў[7], калонія (129 жыхароў, 21 двор), фальварак (17 жыхароў, 2 двары).
- 1940 год — 519 жыхароў, 121 двор (вёска, калонія, фальварак).
- 1960 год — 329 жыхароў.
- 1971 год — 264 жыхары, 87 двароў.
- 1988 год — 155 жыхароў, 67 двароў.
- 2008 год — 129 жыхароў, 57 гаспадарак.
Інфраструктура
правіцьУ 2009 годзе дзейнічалі клуб-бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. — Санкт-Петербург : Археографическая комиссия, 1846—1853. Т. 3. 1544—1587. Архівавана 28 снежня 2022. Дакумент 114. — С. 247
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/747
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
правіць- Żary, wieś, powiat wilejski, gmina Serwecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 747.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх