Жаўрук шэры (Calandrella rufescens) — від птушак сямейства Жаваранкавыя (Alaudidae).

Жаўрук шэры

Шэры жаўрук на востраве Фуэртэвентура, Канарскія астравы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calandrella rufescens (Vieillot, 1820)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Невялікі памерамі жаўрук. Ад найбольш падобных нашых відаў жаўрукоў — палявога і баравога — адрозніваецца меншымі памерамі, больш кароткай і шырокай у аснавання дзюбай, заўважна кароткім кіпцюром на заднім пальцы.

Пашырэнне правіць

Пераважна асела жыве ў стэпах з гліністай, пясчанай або засоленай глебай у Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, у Турцыі і на ўсход ад яе вакол Чорнага і Каспійскага мароў у Цэнтральнай Азіі і да Манголіі і Кітая.

Некаторыя азіяцкія папуляцыі з поўначы арэала мігруюць на поўдзень зімой. Гэты від вельмі рэдка залятае ў паўночную і заходнюю часткі Еўропы. Гняздуе ў вельмі невялікай колькасці на поўдні Украіны. У 2020 годзе шэры жаўрук адзначаны ў Беларусі на Гарадзеншчыне[1]

Асаблівасці біялогіі правіць

Гэта птушка сухіх адкрытых прастораў, яна аддае перавагу больш сухім і пустынным глебам, чым Calandrella cinerea. Гняздуецца на зямлі, адкладаючы 2-3 яйкі. Сілкуецца насеннем і казуркамі.

Зноскі

Спасылкі правіць