Жгунь (рака)
рака ў Беларусі
Жгунь — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Хорапуць.
Жгунь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14,4 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад аграгарадка Жгунь |
• Каардынаты | 52°19′24,17″ пн. ш. 31°17′46,61″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Хорапуць |
• Месцазнаходжанне | на паўночнай ускраіне пасёлка Рассвет |
• Каардынаты | 52°22′59,92″ пн. ш. 31°17′04,67″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Хорапуць → Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Добрушскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 14,4 км[1]. Пачынаецца за 2 км на захад ад аграгарадка[2] Жгунь, вусце на паўночнай ускраіне пасёлка Рассвет. Рэчышча каналізаванае на працягу 11,2 км (ад аграгарадка Жгунь да вусця). У аграгарадку Жгунь на рацэ створана сажалка. Прыток — рака Крупка (справа)[3]. Жгунь таксама прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Характарыстыка аграгарадка Жгунь // Сайт Добрушскага райвыканкама Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 года. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 19—20. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)