Жордзі Альба

іспанскі футбаліст

Жо́рдзі А́льба Ра́мас (катал.: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца каталонцам), абаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Жордзі Альба
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жордзі Альба Рамас
Нарадзіўся 21 сакавіка 1989(1989-03-21)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазіцыя левы абаронца, левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Іспанія Аспіталет
1998—2005 Іспанія Барселона
2005—2007 Іспанія Карнелья
2007 Іспанія Валенсія
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Іспанія Валенсія 73 (5)
2007—2008   Іспанія Валенсія B 18 (5)
2008—2009   Іспанія Хімнастык (Тарагона) 37 (4)
2012—2023 Іспанія Барселона 313 (17)
2023— Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Іспанія Іспанія (да 19) 6 (1)
2009 Іспанія Іспанія (да 20) 9 (0)
2008—2011 Іспанія Іспанія (да 21) 4 (0)
2008— Каталонія Каталонія 5 (0)
2011— Іспанія Іспанія 93 (9)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
Бронза Еўропа 2020
Міжземнаморскія гульні
Золата Пескара 2009 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Валенсія» правіць

Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барселоны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда іспанскага футболу — «Валенсіі», куды Жордзі перайшоў транзітам праз моладзевую каманду клуба «Карнелья».

Пасля сезона, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазіцыі левага паўабаронцы малады ігрок сезон 2008/09 правёў у арэндзе ў клубе Сегунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсезонні 2009 года Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сезона ігрок атрымаў шанц на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнёраў на левым флангу абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплуа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію», правёўшы мяч у браму «Мальёркі».

«Барселона» правіць

28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клубам «Барселонай», за трансфер «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў еўра[3]. У маі 2023 года абвясціў пра сыход з клуба па заканчэнні сезона 2022/23.

«Інтэр Маямі» правіць

У ліпені 2023 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Інтэр Маямі»[4].

Міжнародная кар’ера правіць

11 кастрычніка 2011 года малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў матчы супраць зборнай Шатландыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 у браму зборнай Італіі.

Дасягненні правіць

«Барселона»:

«Інтэр Маямі»:

Іспанія:

Заўвагі правіць

  1. Jordi Alba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jordi Alba // FBref.com
  3. Agreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com
  4. Альба воссоединился с Месси и Бускетсом в "Интер Майами" (руск.). football.by (21 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2023.
  5. Хорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании(недаступная спасылка). championat.com

Спасылкі правіць