Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча)

вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі

Жукава[1] (руск.: Жуково) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гогалеўскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Манастыршчыны, за 49 км на захад ад чыгуначнай станцыі Васькава (лінія СмаленскРослаў); за 43 км на захад ад аўтамабільнай дарогі ВіцебскАрол.

Вёска
Жукава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 106 чал. (2007)
Тэлефонны код
48148
Паштовыя індэксы
216130 і 216134
Код АКАТП
Жукава на карце Расіі ±
Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча) (Расія)
Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча)
Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча) (Смаленская вобласць)
Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Жукава ўпамінаецца ў другой палове XVII ст. як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводства, якое было цэнтрам нягродавага староства. У розныя часы староства трымалі Камінскія, Сясіцкія, Ліндофы і Агінскія.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Жукава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Любавіцкай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1872 годзе сяло перайшло ў валоданне Кад’янаў. На 1895 год тут было 12 дамоў, дзейнічала царква.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жукава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласць не вярнулі БССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1895 год — 80 чал.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 106 чал.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Царква

Зноскі

Літаратура правіць