Жуліу Баптыста

(Пасля перасылкі з Жуліа Баптыста)

Жу́ліу Бапты́ста[3] або Жуліа Баптыста (парт.: Júlio Baptista; нар. 1 кастрычніка 1981, Сан-Паўлу) — былы бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2001—2010).

Футбол
Жуліу Баптыста
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1981(1981-10-01)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 185 см
Вага 86 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Бразілія Сан-Паўлу 75 (10)
2003—2005 Іспанія Севілья 63 (38)
2005—2008 Іспанія Рэал (Мадрыд) 59 (11)
2006—2007   Англія Арсенал (Лондан) 24 (3)
2008—2011 Італія Рома (Рым) 57 (12)
2011—2013 Іспанія Малага 29 (14)
2013—2015 Бразілія Крузейру (Белу-Арызонты) 62 (17)
2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Арланда Сіці 23 (6)
2018—2019 Румынія ЧФР (Клуж-Напока) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Бразілія Бразілія (да 23) 5 (3)
2001—2010 Бразілія Бразілія 47 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 2000 па 2003 гады выступаў у бразільскім клубе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за іспанскі клуб «Севілья», які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 года па жнівень 2007 года гуляў у лонданскім «Арсенале» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 па 2010 года гуляў за зборную Бразіліі.

14 жніўня 2008 года Жуліу перайшоў у «Рому». Італьянскі клуб заявіў, што кошт трансферу 26-гадовага бразільца склаў 9 мільёнаў еўра[4].

У 2011—2013 гадах гуляў за «Малагу», з якой дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў. У 2013 вярнуўся ў Бразілію. У сакавіку 2016 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Арланда Сіці»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Арланда Сіці» ў якасці свабоднага агента. У 2017 годзе некаторы час трэніраваўся з моладзевай камандай англійскага клуба «Болтан Уондэрэрс».

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з румынскім клубам ЧФР[6]. Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Зноскі

Спасылкі правіць