Адкрыць галоўнае меню

Чыжоўка (жылы раён)

жылы раён Мінска
(Пасля перасылкі з Жылы раён Чыжоўка, Мінск)
Chizhovka.svg

Чыжоўка — адзін з першых жылых раёнаў у Мінску, забудоўваўся з 1964 года паводле адзінага плана. Размешчана на паўднёвым усходзе горада, ад Серабранкі аддзелена Чыжоўскім вадасховішчам. Таксама мяжуе з мікрараёнам Лошыца, МКАД і Мінскім аўтамабільным заводам. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай. Назву атрымала ад былой вёскі Чыжоўка, якая знаходзілася на месцы сучаснай Чыжоўкі-5.

ГісторыяПравіць

 
Вуліца Ташкенцкая
 
Вуліца Галадзеда
 
Рэшткі прыватнай забудовы

Да сярэдзіны ХХ стагоддзя на месцы сучаснай Чыжоўкі знаходзілася аднайменная вёска, калгасныя палі і фруктовыя сады. У 1951 для забеспячэння вадой ТЭЦ-3 на Свіслачы было створана Чыжоўскае вадасховішча. На яго высокім беразе з'явіўся пасёлак калгаса Зацішша.

Праектаванне новага мікрараёна адбывалася ў пачатку 1960-х гадоў, будаўніцтва пачалося ў 1964 і працягвалася амаль дзесяць гадоў. Згодна з планамі архітэктараў «Мінскдзяржпраекта» — Р.Арцемчыка, Л.Архангельскай, Е.Заслаўскай, А.Шэлякіна — было ўзведзена 6 "Чыжовак", разлічаных на 62 000 чалавек. Паміж 1-й і 5-й Чыжоўкамі была пакінута старая прыватная забудова, што захавалася дасюль. У 1967 годзе да юбілею беларускай сталіцы ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча быў разбіты парк, які атрымаў імя 900годдзя Мінска. У 1969 над Свіслаччу быў перакінуты аўтамабільны мост, што злучыў вуліцы Ташкенцкая і Кабушкіна, а Чыжоўку — з Партызанскім праспектам. У тым жа годзе ў новы мікрараён выправіўся першы тралейбус з 16-м нумарам.

Грамадскі цэнтр раёна архітэктары размясцілі паміж Ташкенцкай вуліцай і Ташкенцкім праездам: ён уключаў у сябе кінатэатр Дружба (1974), дом быту, паліклініку, дзіцячую бібліятэку (1982), рынак. Кінатэатр быў пабудаваны паводле тыповага, але вельмі рэдка выкарыстоўваемага праекта ЦНДІЭП імя Мезенцава. У тандэме з кінатэатрам у будынку працавалі кавярня і танцзала. Даволі арыгінальны праект бібліятэкі (архітэктары Чадовіч — Ладкін) атрымаў усесаюзную прэмію УЛКСМ. Цэнтр застаўся незавершаным — так і не быў пабудаваны запланаваны "блок грамадскага харчавання".

У глыбіні Чыжоўкі-2 дзятву сустракала кафэ "Космас" з фантастычнымі інтэр'ерамі і нават светлавой дарожкай, квадраты якой запальваліся, калі на іх наступалі.

У 1984 на беразе Свіслачы з'явіўся заалагічны сад Мінскага Аўтазавода — будучы Мінскі Заапарк.

Воблік Чыжоўкі істотна змяніў Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Для яго правядзення былі пабудаваны Чыжоўка-Арэна, гатэль «Арэна», адчынілі дзверы кавярні «Традыцыі» і «Дзіцячая». Вуліца Ташкенцкая і мост праз Свіслач былі расшыраны і ілюмінаваны. Падчас будаўніцтва Чыжоўка-Арэны апошнія дамы пасёлка Зацішша былі знесены, парк 900годдзя Мінска істотна прарэдзілі, забрукавалі, асвятлілі, упрыгожылі.

У пачатку 2018 года была знесена забудова вёскі Карзюкі, на аднайменнай вуліцы будуць узведзены шматпавярховыя панельныя дамы.

Склад і забудоваПравіць

Чыжоўка складаецца з 7 мікрараёнаў

  • Чыжоўка 1. Для разбаўлення строю пяціпавярховікаў уздоўж Ташкенцкай вуліцы былі пастаўленыя 4 двесяціпавярховых гмаха серыі МК-9 з прыбудаванымі аб'ектамі гандлю і сацыяльна-бытавога абслугоўвання: дзічячае кафэ, сталоўка (цяпер кафэ «Традыцыі»), універсам (сённяшні ЗРПТ), цырульня, магазін «Піянер».
  • Чыжоўка 2
  • Чыжоўка 3. У гэтым раёне Чыжоўкі выкарыстоўваўся то жа прынцып разбаўлення пяціпавярховікаў гмахамі. У аснове аднаго з размясцілася крама мэблі. Да таго ж уздоўж вуліцы Галадзеда ад яе скрыжавання з Ташкенцкай паўстаў «дом-сцяна».
  • Чыжоўка 4
  • Чыжоўка 5
  • Чыжоўка 6. Тут у 2010-х з'явіўся першы ў Мінску арэндны дом.
  • Чыжоўка 7

Асаблівай арыгінальнасцю забудовы Чыжоўка пахваліцца не можа. Больш за палову жылога фонду складаюць тыповыя панельныя і цагляныя пяціпавярховікі, пастаўленыя ў сваёй масе "калонамі" адзін за адным — так званая "радковая забудова", папулярная ў 1960-х. Аднак, нягледзячы на невялікі асартымент праеткаў і дэталяў, у архітэктараў раёна атрымалася стварыць уздоўж асноўных чыжоўскіх вуліц хоць сціплы, але ансамбль.

ІнфраструктураПравіць

 
Касцёл Святога Духа

Важнае месца ў прасторавай арганізацыі раёна займае размешчаны на скрыжаванні галоўных вуліц грамадскі цэнтр, які ўключае прадпрыемствы і ўстановы культурна-бытавога і камунальнага абслугоўвання (кафэ, бібліятэка, паліклініка, дом быту, універсам). Кінатэатр «Дружба», адкрыты ў 1974, ў 2012 праз нерэнтабельнасць быў закрыты і прададзены на аўкцыёне, у 2017 быў знесены.[1] Па стане на люты 2019 на месцы кінатэатра вядзецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра.

На беразе Чыжоўскага вадасховішча фарміруецца вялікі зялёны масіў — Парк імя 900-годдзя Мінска. Паміж ім і Ташкенцкай вуліцай ў 2010-2013 гг.. да чэмпіянату свету па хакеі быў пабудаваны спартыўны комплекс Чыжоўка-Арэна, на рагу Ташкенцкай і Убарэвіча — трохзоркавы гатэль "Арэна". На поўначы раёна, паміж вуліцай Убарэвіча і ракой Свіслач, размешчаны Мінскі заапарк. Паміж Чыжоўкай-6 і вадасховішчам узнёсся храм Святога Георгія Перамаганосца.

ВуліцыПравіць

 
Скрыжаванне вуліц Убарэвіча і Галадзеда

Асноўнымі магістралямі масіва з'яўляюцца вуліцы Ташкенцкая і Галадзеда, што перасякаюцца пад прамым вуглом. На іх скрыжаванні сфармаваны грамадскі цэнтр раёна. Галоўныя вуліцы:

Вулачкі: Нясвіжская, Гродзенская, Аўэзава — названа ў гонар Мухтара Амарханавіча Аўэзава, савацкага казахскага пісьменніка, драматурга і вучонага (1897 — 1961), Старобінская, Стоўбцаўская, 1-шы Зарэчны завулак, 2-гі Зарэчны завулак, 3-і Зарэчны завулак, Зарэчны тупік, 2-гі Кальцавы праезд.

ТранспартПравіць

 
ДС Чыжоўка

Сувязь з іншымі часткамі горада ажыццяўляецца аўтобуснымі і тралейбуснымі маршрутамі. З дыспетчарскай станцыі «Чыжоўка» адпраўляюцца рэйсавыя аўтобусы ў Міханавічы. Вывадной станцыяй метро для жыхароў Чыжоўкі служыць станцыя Аўтазаводская. Адзін з планаў развіцця Мінскага метрапалітэна меў на ўвазе зрабіць Чыжоўку паўднёвай канцавой чацвёртай лініі.

  1. 3с — д/с Чыжоўка — Вакзал
  2. 5д — могілкі Міханавічы — д/с Чыжоўка
  3. 5э — д/с Чыжоўка — могілкі Міханавічы
  4. 16 — д/з Анграская 4 — д/з Чыжоўка
  5. 21 — д/с Шабаны — д/с Чыжоўка
  6. 22 — д/с Ангарская-4 — д/с Чыжоўка
  7. 48 — д/с Чыжоўка — Ландэра
  8. 59 — д/с Чыжоўка — Кульман
  9. 67 — д/с Чыжоўка — Калядзічы
  10. 88с — д/с Ангарская-4 — Ландэра
  11. 94с — АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі
  12. 108 — ас Аўтазаводская — Гатава
  13. 108д — д/с Чыжоўка — Гатава
  14. 114с — д/с "Чыжоўка" — Аўтарынак
  15. 117с — ДС Чыжоўка — ст. м. Аўтазаводская
  16. 117сд — ДС Чыжоўка — ст. м. Аўтазаводская
  17. 134с — д/с Чыжоўка — Малінаўка-4
  1. 16 — Чыжоўка-1 -- Вакзал
  2. 17 — Чыжоўка-6 -- ДС "Дражня"
  3. 26 — Чыжоўка-1 -- ст.м. Аўтазаводская
  4. 49 — Чыжоўка-1 -- ст.м. Трактарны завод
  5. 92 — Чыжоўка-6 -- ДС "Карастаянавай"

Ахова здароўяПравіць

 
10 гарадская клінічная бальніца
  1. 10 гарадская клінічная бальніца
  2. 22 гарадская паліклініка
  3. 22 дзіцячая паліклініка

АдукацыяПравіць

  • гімназія № 25
  • музычная школа № 43
  • СШ № 46
  • пачатковая школа № 112
  • СШ № 117
  • СШ № 131
  • СШ № 135
  • СШ № 143
  • Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі

СтэрэатыпыПравіць

У народнай свядомасці і гарадскім фальклоры Чыжоўка, нароўні з суседнімі Шабанамі і Серабранкай, разглядаецца як змрочны, алкагольны, пралетарскі і неэкалагічны раён.

СпасылкіПравіць