Жыціе Феадосія Пячэрскага

Жыціе́ Феадо́сія Пячэ́рскага — помнік літаратуры перыяду Старажытнай Русі, адзін з самых ранніх агіяграфічных твораў, які быў шырока вядомы ў Беларусі[1].

«Житие преподобнаго отца нашего Феодосия, игумена Печерьскаго»
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Спіс Жыція
Аўтар(ы) Нестар Летапісец
Дата напісання 1080-я гады ці пачатак XII стагоддзя
Жанр жыціе
Змест вялікі жыццяпіс прападобнага Феадосія Пячэрскага, які ўключае як легендарныя жыційныя матывы, так і сапраўдныя факты біяграфіі
Арыгінал невядомы

Напісана каля 1091 года манахам Кіева-Пячэрскай лаўры Нестарам, упершыню надрукавана ў 1635 у «Патэрыконе…» С. Косава. Твор адпавядае ўсім кананічным патрабаванням таго часу. Нестар трымаецца ранневізантыйскіх агіябіяграфічных традыцый. У помніку пададзена жыццеапісанне ігумена Кіева-Пячэрскага манастыра, пісьменніка-палеміста Феадосія, які быў другім святым, урачыста кананізаваным Рускай царквой, і першым яе прападобным. Увага аўтара засяроджвалася на плённай дзейнасці героя па ўладкаванні манастыра, сцвярджэнні хрысціянскіх маральных ідэалаў, стойкасці ў аскезе, настойлівым самаўдасканаленні і выхаванні людзей[1].

Ён быў актыўным праціўнікам феадальных міжусобіц, намаганняў Візантыі падпарадкаваць свайму ўплыву Рускую праваслаўную царкву. Твор прыцягвае сваёй немудрагелістасцю, наіўнай прастатой, выразнасцю і праўдзівасцю. Напісана эмацыянальна насычанай, лаканічнай і яснай мовай. У ім ёсць дакладнае апісанне значных гістарычных падзей і рэальных гістарычных асоб, бытавых сцэн[1].

Зноскі

  1. а б в У. І. Каяла. «Жыціе Феадосія Пячэрскага» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць