Жан-Батыст Люлі (фр.: Jean-Baptiste Lully [ʒɑ̃batist də lyˈli], Джавані Батыста Лулі (італ. Giovanni Battista Lulli); 28 лістапада 1632, Фларэнцыя — 22 сакавіка 1687, Парыж) — французскі кампазітар, скрыпач, танцор, дырыжор і педагог італьянскага паходжання; стваральнік французскай нацыянальнай оперы.
Жан-Батыст Люлі |
---|
Jean-Baptiste Lully |
|
Асноўная інфармацыя |
Дата нараджэння |
28 лістапада 1632(1632-11-28) |
Месца нараджэння |
Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае |
Дата смерці |
22 сакавіка 1687(1687-03-22) (54 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Краіна |
Каралеўства Францыя |
Жонка |
Madeleine Lambert[d][2] |
Дзеці |
Louis Lully[d], Jean-Baptiste Lully fils[d] і Jean-Louis Lully[d] |
Музычная дзейнасць |
Педагог |
Nicolas Métru[d], Nicolas Gigault[d] і François Roberday[d] |
Прафесіі |
кампазітар, скрыпач, танцор, дырыжор і педагог |
Інструменты |
скрыпка |
Жанры |
опера |
Выхаванцы |
Georg Muffat[d], Marin Marais[d], Pascal Collasse[d], Jean-Baptiste Lully fils[d], Johann Sigismund Kusser[d], Johann Caspar Ferdinand Fischer[d], Louis Lully[d], Pelham Humfrey[d], Jean-Féry Rebel[d], Henri Desmarets[d], Jean-François Lalouette[d], Pierre Verdier[d], Jean-Louis Lully[d] і Theobaldo di Gatti[d] |
Аўтограф |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1632 годзе ў Фларэнцыі. З 1646 у Францыі. Прыбліжаны караля Людовіка XIV. З 1652 іграў у прыдворным аркестры «24 скрыпкі караля», сфарміраваў і ўзначаліў малы прыдворны аркестр «16 скрыпак караля». Удзельнічаў у пастаноўцы прыдворных балетаў, напісаў музыку да шэрагу камедый-балетаў Мальера. З 1662 прыдворны кампазітар. З 1672 адзіны кіраўнік, кампазітар, дырыжор і рэжысёр опернага т-ра «Каралеўская акадэмія музыкі» (Парыжская опера).
Стваральнік нацыянальнага музычна-сцэнічнага жанру лірычнай трагедыі (пераважна на міфалагічныя ці легендарныя сюжэты), новага тыпу французскай опернай уверцюры, якая стала прататыпам пазнейшых уверцюр і вызначыла адзін са шляхоў да класічнай сімфоніі. Яго балетная музыка паўплывала на развіццё танцавальнай сюіты. Сярод твораў: лірычныя трагедыі «Тэсей» (паст. 1675), «Атыс» (паст. 1676), «Персей» (паст. 1682), «Раланд» (паст. 1685), «Арміда» (паст. 1686) і інш.; гераічныя пастаралі, оперы-балеты, у т.л. «Трыумф кахання» (1681); камедыі-балеты, у т.л. «Шлюб паняволі» (1664), «Пан дэ Пурсаньяк» (1669), «Мешчанін — дваранінам» (1670); дывертысменты, інструментальныя п’есы, песні, духоўная музыка і інш.
Пра кампазітара ў 2000 годзе зняты фільм «Кароль танчыць».
Зноскі