Аблам

(Пасля перасылкі з Забарол)

Абла́м, або забарол — невысокая (каля 1,5 м) надбудова над абарончымі сценамі і вежамі драўляных замкаў Беларусі ў XVIXVII стст. Служыў нагрудным прыкрыццём для абаронцаў. Меў выгляд вертыкальнай сценкі з 3—7 вянкоў, якая апіралася на кансольныя выпускі бэлек гарадзен, тарасаў і вежаў і выступала за сцены ніжніх ярусаў[1]. Аблам на вежах часцей рабілі вышэйшы — да 10 вянкоў.

Па бэльках насцілаўся верхні баявы мост з падсябіццямі[1], каб кідаць каменне і страляць у ворагаў, якія падышлі да сцяны[2]. Прарэзаны байніцамі аблам часам завяршаўся дахам з цёсу альбо дранкі і ствараў крытую баявую галерэю[1], зручную для абаронцаў[2].

Абламы мелі ўмацаванні замкаў Віцебска і Улы. У Оршы абламы ў пачатку XVI ст. былі зроблены наверсе каменных сцен і вежаў гарадскіх умацаванняў. Іх таксама рабілі і над астрожнымі агароджамі, якія мелі выгляд моцнага частаколу, напрыклад, у Віцебску і Барысаве ў XVII ст.[2]

Звычайна прыймаецца, што на землях Русі так называлася баявая пляцоўка з агароджай (брустверам, парапетам), замацаваная на версе сцяны або вежы[3][4]. Але адзначаецца, што так маглі таксама называць: агароджу (парапет, бруствер), якая прыкрывала верхні ход па сцяне з вонкавага боку[5][3], або, у каменных крэпасцях, падыманыя стаўні ці шчыты, якімі бойніцу прыкрывалі ад абстрэлу знізу[5], або самі сцены крэпасці[3].

Забаролы на землях Русі будаваліся ў XIXIV стст. і захоўваліся пазней[4].

Зноскі

  1. а б в Аблам // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  2. а б в Аблам // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  3. а б в Раппопорт П. А. Древние русские крепости (руск.). — Москва: Наука, 1965.
  4. а б Косточкин В. В. Крепостное зодчество Древней Руси (руск.). — Москва: Изобразительное искусство, 1969.
  5. а б Всеобщая история архитектуры. Т.1, 1958. — 686 с.

Літаратура правіць