Закапыцце (станцыя)
Закапы́цце (трансліт.: Zakapyccie, руск.: Закопытье)[1] — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана за 4,8 км на паўночны ўсход ад пасёлка Селішча 1; на лініі Дубецкі — Навабеліцкая, паміж былым прыпыначным пунктам Дубецкі і станцыяй Добруш.
Станцыя | |
Закапыцце | |
---|---|
Лінія Дубецкі — Навабеліцкая | |
Беларуская чыгунка | |
![]() | |
Аддзяленне чыг. | Гомельскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1887 |
Адлегласць да Добруш (станцыя) | 12 км |
Адлегласць да Злынка (станцыя) | 14 км |
Код станцыі | 150513 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100216 |
Станцыя размешчана ў зоне адсялення і адчужэння, таму прыгарадныя цягнікі на станцыі не спыняюцца (за выключэннем асобных дзён, напрыклад, Радаўніцы).
На карце "РККА Европы и Европейской части СССР" 1937 года станцыя пазначана як "Раз'езд Закапыцце" [2].
Зноскі
- ↑ Закапыцце (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ Карта РККА Европы и Европейской части СССР, десятикилометровка . www.etomesto.ru. Праверана 16 лістапада 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Закапыцце (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
|