Залучча (Стаўбцоўскі раён)
Залу́чча (Залуча[1]; трансліт.: Zalučča, польск.: Załucze, руск.: Залучье) — колішні фальварак у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.
Фальварак
Залучча
|
Залучча, паводле падарожнікаў першай паловы XIX ст. было маёнткам без гаспадара, які пераходзіў з рук у рукі арандатараў[1].
З 1840 года фальварак арандоўвалі Кандратовічы[2].
16 красавіка 1844 года беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай. На наступны дзень яны выехалі ў Залучча, дзе меркавалі далей жыць, а бацькі пісьменніка пераехалі ў суседні фальфарак Тулёнку[2].
У 1844—1852 гадах фальварак арандоўваў Сыракомля, пра што цяпер сведчыць памятны камень[3]. Тут жа творца за адзін тыдзень згубіў трох дзяцей праз халеру, выжыў толькі чатырохгадовы Уладзіслаў. У 1862 годзе Сыракомля разам з жонкай і сынам назаўсёды пакінуў гэтую мясціну, пераехаўшы ў Вільню[4].
У гэтым месцы Уладзіслаў Сыракомля напісаў паэмы «Хадыка», «Старыя вароты», «Канонік Пшэмыскі» (не скончыў)[5], вершы «Лірнік вясковы», «Лялька»[6], «Немаўляці», «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», «Пра маю старую хатку», «Гутарка пра бусла», «Заўчасна», «Добрыя весці», пачаў гутарку «Дабрародны Ян Дубарог» (скончыў у Барэйкаўшчыне)[7], а таксама перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVII стст. Рэчы Паспалітай і пісаў тут і «Гісторыю літаратуры ў Польшчы».[8]
Зноскі
- ↑ а б Кандрацюк, Г. Камяні Уладзіслава Сыракомлі // Ніва. — 20 кастрычніка 2002. — № 42 (2423).
- ↑ а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 26.
- ↑ Цвірка, У. Залучье // globustut.by.
- ↑ Giedrojć, J. Wileńskie ślady polskich romantyków: Władysław Syrokomla(польск.) // Kurier Wileński. — 4 marca 2022.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 34.
- ↑ Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — 1901. — С. 45.
- ↑ Patron gimnazjum(польск.) // Gimnazjum im. Władysława Syrokomli. — 2022-11-13.
- ↑ Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — 1989. — С. 17.
Літаратура
правіць- Мархель, У. І. Вяшчун славы і волі (бел.). — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — 62 с. — ISBN 5-343-00-403-2.
- Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 192 с.
- Pini, T. Władysław Syrokomla i jego utwory (польск.). — Lwów: Macierz Polska, 1901. — 247 с.