Уладзімір Цвірка
Уладзімір Цвірка, сапр.: Вадзім Сурко (2 студзеня 1928, в. Беражна, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 15 сакавіка 1992) — дзеяч беларускай эміграцыі.
Уладзімір Цвірка | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1992 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ час Другой сусветнай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, вучыўся ў Баранавіцкай прагімназіі. З лета 1944 года ў Германіі. Пасля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (1947), удзельнічаў у скаўцкім руху. Рэдактар скаўцкага часопіса «Наперад!»[1]. Выехаў у Вялікабрытанію, працаваў на вугальных шахтах. Скончыў факультэт сацыяльных навук Лювенскага ўніверсітэта (1954). З 1954 года супрацоўнік радыё «Вызваленне» ў Мюнхене, у 1956—1968 гадах — галоўны рэдактар беларускай секцыі. У сярэдзіне 1980-х захварэў на рак горла. Пахаваны на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф.
Зноскі
- ↑ Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.
Літаратура
правіць- Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.