Замак Кміты — умоўная назва гарадзішча і селішча XVI—XVII стст., размешчаных за 0,5 км да захаду ад вёскі Беразавец (Карэліцкі раён). Паводле мясцовага падання, на гарадзішчы некалькі стагоддзяў таму быў замак «князя Кміты».

Славутасць
Замак Кміты
53°31′23″ пн. ш. 26°09′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Прамавугольная з закругленымі вугламі пляцоўка гарадзішча памерамі прыблізна 95х45 м на беразе Сэрвачы. Культурны пласт на тэрыторыі гарадзішча звыш 2,5 метра, што пацвярджае актыўнасць жыцця ў гэтым месцы і магчымай важнай ролі замка ў рэгіёне. Месцамі захаваліся валы і равы. Падчас раскопак замка выяўлены сляды трох пажараў, пасля якіх ён адбудоўваўся.

Падчас раскопак гарадзішча ў 2013 годзе знойдзены матэрыялы XVI ст. — фрагменты аконнага шкла рамбічнай і дыскападобнай формы, пячная кафля, прылады працы, пяць сярэбраных манет, побытавыя рэчы (нажы, цвікі, ключ). Археолагі выявілі ўзбраенне, у прыватнасці ручніцу, наканечнік стралы, таксама знойдзены ўпрыгожанні — фурнітура на рэмень, фрагменты бронзавых пярсцёнкаў і бронзавыя накладкі. Цікавы касцяны выраб, упрыгожаны цыркульным арнаментам, магчыма, шашачная фішка.

У 2014 годзе праведзены даследаванні на селішчы, якое ахоплівае гарадзішча з поўдня. Раскрыты рэшткі жытла XV ст., знойдзены развал печы-каменкі, пры расчыстцы якой знойдзена пячная міскападобная кафля XV ст., і сярэбраная манета 1-й паловы XV ст., якая дазволіла датаваць гэтым часам і выяўленыя побач знаходкі. Знойдзены таксама фрагменты нажоў, цвікі, ключы, скрыжаванне мяча і замок круглай формы шведскага тыпу, які бытаваў да XVI ст. Знойдзеныя матэрыялы паступілі ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Карэліцкі краязнаўчы музей.

У 2018 годзе археолагі знайшлі ўезд на замкавы двор. У раскопе (10 на 6 метраў) знойдзены гаршкі, манеты, кафля, пломбы для дакументаў або тавараў, упрыгожанні і музычныя інструменты[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць