Замак Пелеш (Castelul Peleş) размешчаны на сярэднявечным шляху, які злучае Трансільванію і Валахію, у маляўнічым месцы Карпат, непадалёк ад горада Сіная ў Румыніі. Замак быў пабудаваны ў стылі неарэнесанса паміж 1873 і 1914 гадамі, яго інаўгурацыя адбылася ў 1883 годзе. Імя яму дала працякаючая паблізу горная рэчка. На бягучы момант замак з'яўляецца гістарычным помнікам.

Замак
Замак Пелеш
Castelul Peleș
Замак Пелеш узімку
Замак Пелеш узімку
45°21′35″ пн. ш. 25°32′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Румынія
Горад Сіная
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Архітэктар Carol Benesch[d], Karel Zdeněk Líman[d] і Wilhelm von Doderer[d]
Заснавальнік Караль I
Дата заснавання 1873
Будаўніцтва 18731914 гады
Сайт peles.ro
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак Пелеш летам
Унутраны дворык замка

Гісторыя правіць

Кароль Караль I (1839-1914) упершыню пабываў у гэтых месцах у 1866 годзе, яны нагадалі яму родную Германію, і ён назаўсёды быў зачараваны імі. У 1872 годзе гэтыя землі (прыблізна 5,3 кв.км) былі набытыя каралём, і сталі называцца Каралеўскім даменам Сіная, прызначаныя таго, каб стаць каралеўскімі паляўнічымі ўгоддзямі і летняй рэзідэнцыяй манарха.

Першыя тры архітэктурных праекта замка фактычна капіявалі іншыя ўсходне-еўрапейскія палацы, і Караль I адкінуў іх, таму што яны былі занадта дарагімі і недастаткова арыгінальнымі. Архітэктар Ёган Шульц прадставіў больш цікавы праект, які спадабаўся каралю: невялікі палац або, хутчэй, прасторны асабняк у альпійскім стылі, які спалучае італьянскую элегантнасць з эстэтыкай нямецкага неаренесанса. Кошт будаўніцтва (за перыяд паміж 1875 і 1914 гадамі) ацэньваўся прыкладна ў 16 мільёнаў залатых румынскіх лееў (прыблізна 120 мільёнаў сучасных даляраў ЗША).

Замак быў закладзены 22 жніўня 1873 года. Адначасова будаваліся іншыя будынкі, звязаныя з замкам: домік аховы, паляўнічы домік, каралеўскія стайні і інш. Акрамя таго была пабудавана электрастанцыя, і Пелеш стаў першым электрыфікаваным замкам у свеце. Тры ці чатыры сотні чалавек пастаянна працавалі на будаўніцтве замка. Каралева Лізавета  (руск.) падчас будаўніцтва пісала ў сваім дзённіку:

Мулярамі былі італьянцы, румыны будавалі тэрасы, цыганы былі чорнарабочым. Албанцы і грэкі працавалі па каменю, немцы і венгры былі цеслярамі. Туркі абпальвалі цэглу. Інжынерамі былі палякі, а чэхі — разьбярамі па камені. Французы малявалі, англічане вымяралі — тут былі сотні людзей у нацыянальных касцюмах, якія размаўлялі, спявалі, лаяліся і балакалі на чатырнаццаці мовах...

Будаўніцтва некалькі прыпынілася падчас румынскай вайны за незалежнасць 1877-78 года, але затым вельмі паскорылася. Баль з нагоды інаўгурацыі замка адбыўся 7-га кастрычніка 1883 года. У 1893 годзе ў замку Пелеш нарадзіўся Караль II, напоўніўшы сэнсам імя, наданае замку каралём Каралем I — «калыска дынастыі, калыска нацыі».

У 1947 годзе пасля вымушанага адрачэння караля Міхая камуністы канфіскавалі ўсю каралеўскую ўласнасць, уключаючы маёнтак і замак Пелеш. Некаторы час замак быў адкрыты для турыстаў, а ў 1953 годзе абвешчаны музеем. Маёнтак служыў таксама для адпачынку румынскіх дзеячаў культуры. У апошнія гады камуністычнага праўлення, паміж 1975-1990, Мікалае Чаўшэску зачыніў гэтую тэрыторыю для наведванняў, сюды былі дапушчаныя толькі абслугоўваючы персанал і служба аховы. Цікава, што Чаўшэску не любіў замак і рэдка наведваў яго. Кажуць, работнікі музея, ведаючы, што пара Чаўшэску пакутуе фобіямі  (руск.), звязанымі са здароўем, абвясцілі, што будынак заражаны небяспечным грыбком Serpula lacrymans  (руск.), які ў 1980-х гадах быў сапраўды вельмі распаўсюджаны, але шкодзіў толькі драўніне.

Пасля румынскай рэвалюцыі 1989 года, замкі Пелеш і Пелішор  (руск.) зноў былі адкрыты для турыстаў. У 2006 годзе румынскі ўрад абвясціў аб вяртанні замка былому каралю Михаю I. Неўзабаве пасля здабыцця каралём сваёй уласнасці перамовы паміж ім і ўрадам аднавіліся, і Пелеш зноў стаў нацыянальным здабыткам, адкрытым для публікі як гістарычны помнік і музей. Наўзамен румынскае ўрад перадало каралеўскаму дому Румыніі 30 мільёнаў еўра. З моманту свайго адкрыцця замак Пелеш прымае штогод амаль паўмільёна наведвальнікаў.

У 2008 годзе замак выкарыстоўваўся на здымках фільма «Браты Блюм  (руск.)» — наваколлі замка ігралі ролю вялікага маёнтка у Нью-Джэрсі, жытла эксцэнтрычнай мільянершы Пенелопы (у гэтай ролі здымалася Рэйчэл Вайс).[1]

Апісанне правіць

 
Калекцыя зброі і даспехаў налічвае больш за 4000 прадметаў.

Першым архітэктарам замка быў немец Ёган Шульц (1876-1883), яго пераемнікам стаў чэшскі архітэктар Карэл Ліман. Па сваім будове і функцыям Пелеш з'яўляецца палацам, але ўсё з любоўю называюць яго замкам. Асноўным архітэктурным стылем з'яўляецца неарэнесанс, але ў фахверкавых фасадах ўнутранага двара з іх раскошна распісанымі сценамі адчуваецца саксонскі ўплыў, а ў інтэр'ерах, упрыгожаных багатай разьбой па дрэве і вытанчанымі тканінамі, прыкметна ўплыў барока.

Замак Пелеш мае 3200 кв. метраў плошчы, больш за 160 пакояў, 30 ванных, раскошна абстаўленых і вытанчана дэкараваных. Ён валодае адной з лепшых калекцый твораў мастацтва усходняй і цэнтральнай Еўропы, якая ўключае скульптуру, жывапіс, мэблю, зброю і даспехі, залатыя і срэбраныя вырабы, вырабы з слановай косці, фарфор, дываны і габелены. Калекцыя зброі і даспехаў налічвае больш за 4000 прадметаў. Усходнія дываны зроблены ў лепшых майстэрнях Бухары, Масула, Ыспарты і Смірны. Уражвае калекцыя сеўрскага і майсенскага фарфору, скуры з Кардовы, але самае ўражальнае — гэта распісаныя ўручную вітражы з Швейцарыі.

Паркавы ансамбль правіць

 
Помнік Каралю I
 
Італьянскія тэрасы

Ля галоўнага ўваходу узвышаецца статуя караля Караля I працы італьянскага скульптара Рафаэла Раманэлі, яму ж належаць статуі з карарскага мармуру, размешчаныя на сямі цудоўных італьянскіх тэрасах, якія атачаюць замак і выкананы у стылі нэарэнэсанса. У парку знаходзіцца і помнік каралеве Лізавеце, які паказвае жонку Караля I за вышываннем — традыцыйным румынскім мастацтвам.

Сады і тэрасы ўпрыгожаны фантанамі, урнамі, лесвіцамі, львамі, выдатнымі статуямі і іншымі дэкаратыўнымі дэталямі.

 
Скульптуры ў парку

Музей правіць

 
У замку Пелеш

Музей адкрыты з 9 да 17 гадзін з серады па нядзелю. У лістападзе замак зачынены для наведванняў.

Са 168 пакояў замка адкрыты для наведванняў 35. Наведванне толькі з экскурсаводам ў складзе груп, якія набіраюцца па мовах.

Кошт квітка залежыць ад аб'ёму экскурсіі:

  • 30 RON каштуе наведванне першага паверха, працягласць экскурсіі — 45 хвілін,
  • 50 RON — наведванне першага і другога паверхаў,
  • 70 RON — найбольш поўная экскурсія, якая ўключае наведванне трох паверхаў, працягласцю 2,5 гадзіны.

Дадаткова можна заплаціць 35 RON за фота - і 50 RON за відэа-здымку.

Месцазнаходжанне правіць

Замак размешчаны на паўночным захадзе горада Сіная, у 60 км ад горада Брашоў і ў 135 км ад Бухарэста, сталіцы Румыніі. З Брашова ў Сінай ходзяць аўтобусы з інтэрвалам у паўгадзіны-гадзіну, з Бухарэсцкага вакзала Gara de Nord рэгулярна ходзяць цягнікі на Брашоў, якія спыняюцца ў Сінаі, час у дарозе — каля 2-х гадзін.

У турыстычны комплекс Сінай ўваходзіць таксама замак Пелішор  (руск.), размешчаны побач з замкам Пелеш.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць