Замчышча (Гарадок)

Замчышча — помнік абарончага дойлідства XIVXVIII стст. Размешчаны ў паўночнай частцы в. Гарадок (Маладзечанскі раён).

Славутасць
Замчышча
54°09′20″ пн. ш. 26°55′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадок
Дата пабудовы XIV стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000301шыфр 613В000301
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Знак на замчышчы

Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роў быў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Падчас раскопак знойдзеная кераміка XIV—XVIII стст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла[1].

Комплекс збярогся часткова (засталіся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць