Зауральская раўніна

Заўральская раўніна — раўніна, якая ўключае ўсходнія перадгор’і Сярэдняга і Паўднёвага Урала.

Шырыня раўніны складае да 100 км на поўначы і больш за 200 км на поўдні. Вышыня складае 200—300 м, вылучаюцца асобныя астанцавыя горы да 500—600 м.

Заўральская раўніна мае слабы ўхіл ва ўсходнім напрамку, у тым напрамку працякаюць рэкі Пышма, Ісець, Міяс і іншыя.

Складзеная вывергнутымі, асадачнымі і метамарфічнымі горнымі пародамі палеазойскага ўзросту; шмат гранітаў.

На Заўральскай раўніне размяшчаецца шмат азёр (Аяцкае, Сінара, Чабаркуль і інш), тайга, балоты, на поўдні — стэп.

Літаратура правіць