Захар Барсук
Захар Барсук (Захар’я, ідыш: זכריה באַרסוק; 1915, Смалявічы — 1942) — яўрэйскі паэт.
Захар Барсук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | ідыш |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьМеў другое імя Алман (אַלמן). Скончыў яўрэйскую школу ў Смалявічах, яўрэйскае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Прызваны на вайсковую службу. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь, савецка-фінскай вайны (1939-40). Атрымаў адпачынак і прыехаў у Менск, потым зноў у арміі. Загінуў на фронце Вялікай айчыннай вайны. Быў знаёмы з Рыгорам Рэлесам, Лейбам Квіткай. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Рыгор Рэлес успамінаў: «Захар быў бландзіністы, сярэдняга росту, хударлявы, голас меў мяккі, задушэўны. Ён быў схільны да жартаў, любіў апавядаць смяхотлівыя гісторыі. Крыўды ж пераносіў цярпліва».
Дэбютаваў у друку ў 1931 г. Пісаў на ідышы. Друкаваўся ў газетах «Юнгер ленінец» (Малады ленінец), «Юнгер арбетэр» (Малады рабочы), «Акцябр», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Штэрн» («Зорка»). Спрабаваў сілы ў літаратурнай крытыцы. У 30-я гг. асобнымі выданнямі выйшлі кніжкі для дзяцей «Чалюскін», «Мамлакат». Вершы друкаваліся ў анталогіях, пасмяротна ў зборніках «Ліра» (1985), «Скрыжалі памяці» і «Недаспяваныя песні».
На беларускую мову яго вершы перакладаў Рыгор Барадулін.
Бібліяграфія
правіць- טשעליוסקינ : א קינדער-פּאָעמע — Чэлюскін: а кіндэр-поэмэ — Менск, 1936
Зборнікі
- 10 піёнэрышэ лідэр. Менск, 1934
- Атаке. Менск, 1934
- Ломір зінген. Масква, 1940
- Лірэ.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Скрыжалі памяці. Кніга 1. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. ISBN 985-504-014-7