Захоп брытанскага танкера ў Армузскім праліве (2019)
Захоп брытанскага нафтавага танкера Stena Impero ў Армузскім праліве сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана адбыўся 19 ліпеня 2019 года. Затрыманне стала рэакцыяй на аналагічнае мерапрыемства брытанскага спецпрызна, які раней перахапіў панамскі супертанкер Grace 1, што перавозіў сырую нафту з Ірана ў Сірыю[1].
Папярэднія інцыдэнты
правіцьАдносіны паміж Іранам і заходнімі дзяржавамі і іх стратэгічнымі саюзнікамі на Блізкім Усходзе абвастрыліся пасля адмены прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам «ядзернай здзелкі» 2015 г. з Тэгеранам. Гэта падштурхнула іранскія ўлады таксама выйсці з дагавора.
У перыяд з мая па чэрвень у Персідскім заліве адбыліся два сур’ёзных інцыдэнтаў з нафтавымі танкерамі, якія падвергліся нападу БПЛА. У выніку нападаў, на двух з пяці суднах адбыўся пажар. Злучаныя Штаты абвінавацілі ў нападах Іран і абвясцілі аб разгортванні дадатковых войскаў на Блізкім Усходзе[2]. Іран адмаўляў датычнасць да нападаў на танкеры і абвінаваціў ЗША ў прапагандзе «іранафобскай» кампаніі[3].
20 чэрвеня СПА Ірана збілі амерыканскі дрон RQ-4 Global Hawk, які праводзіў разведку на паўднёвым усходзе краіны[4].
4 ліпеня ўлады Гібралтару пры падтрымцы каралеўскіх марскіх пяхотнікаў з атрада «42 Каманда» захапілі супертанкер Grace 1, які займаўся перавозам іранскай сырой нафты ў Сірыю.
Галоўны міністр Гібралтара Фабіян Пікарда заявіў, што такія захады былі прыняты з-за «інфармацыі, якая дае ўраду Гібральтара разумныя падставы меркаваць, што судна дзейнічала ў парушэнне санкцый ЕС супраць Сірыі». Як заявіў в.а. міністра замежных спраў Іспаніі Жазеп Барэль, улады Гібралтара затрымалі супертанкер па просьбе ЗША. Кіраўнік міжнароднага камітэта Савфеда РФ Канстанцін Касачоў адзначыў, што затрыманне іранскага танкера адкрытым здзекам над міжнародным правам і здаровым сэнсам, адзначыўшы, што санкцыі ЕС датычаць толькі яго самога і не з’яўляюцца прызнаным Саветам Бяспекі ААН інструментам міжнароднага ўрэгулявання[5].
10 ліпеня фрэгат Каралеўскага флота HMS «Montrose» адагнаў тры іранскіх катэры, якія спрабавалі спыніць камерцыйнае судна «British Heritage»[3].
Урад Ірана паабяцаў адказаць на захоп нафтавага танкера[1].
Захоп Stena Impero
правіць19 ліпеня байцы КВІР затрымалі брытанскі нафтавы танкер Stena Impero, які належаў кампаніі Stena Bulk & Northern Marine Management. Рашэнне прынята з-за парушэння суднам міжнародных нормаў.
Зыходзячы з відэа агенцтва Ruptly, апублікаванага 20 ліпеня, вайскоўцы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі ў масках прыбылі да судна на верталёце і катэрах[6]. На палубу быў высаджаны дэсант з шасці вайскоўцаў у масках, які і перахапіў судна, спусціў брытанскі сцяг, замяніўшы яго сцягам Ірана, а таксама затрымаў экіпаж у складзе 23 чалавек[7].
Па словах афіцыйнага прадстаўніка КВІР Рамезана Шарыфа, танкер адключыў прыладу пазіцыянавання і не рэагаваў на папярэджанні іранскага боку. Замест таго, каб рухацца да месца ўваходу ў Персідскі заліў у Армузскім праліве, Stena Impero ішоў па маршруце, прызначанаму для выхаду на поўдні. З-за гэтага ён мог сутыкнуцца з іншымі судамі. Разам з танкерам ішоў брытанскі ваенны карабель, які спрабаваў перашкодзіць затрыманню[6].
Сілы бяспекі Вялікабрытаніі паведамілі, што іранскія беспілотнікі нібыта падрабілі сігналы GPS. Брытанскія спецслужбы абвінавацілі Расію ў прадастаўленні Ірану падобных тэхналогій[3].
Затрыманне Mesdar
правіцьСуднаходная кампанія Norbulk Shipping паведаміла, што яе танкер Mesdar, які рухаўся пад сцягам Ліберыі, быў спынены ў той жа дзень, што і Stena Impero, але пазней судна было адпушчана. Тэлеканал Press TV са спасылкай на інфармаваныя ваенныя крыніцы паведаміў, што КВІР не затрымоўваў танкер Mesdar. Па даных тэлеканала, танкер быў ненадоўга спынены і працягнуў шлях пасля тлумачэнняў аб бяспечным суднаходстве.
Рэакцыя
правіцьМіністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант запатрабаваў вызваліць судна і папярэдзіў Тэгеран аб «сур’ёзных наступствах»[8].
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 22 ліпеня правяла экстранныя перамовы з міністрамі-сілавікамі і прадстаўнікамі спецслужбаў, на якіх абмяркоўвалася рэакцыя на захоп Іранам нафтавага танкера. Сярод магчымых варыянтаў адказу брытанскія ўлады разглядалі магчымасць увядзення эканамічных санкцый супраць Ірана[9].
Тым часам амерыканскія вайскоўцы заявілі, што хочуць паспрыяць стабільнасці на моры, забяспечыць бяспечны праход і знізіць напружанасць у міжнародных водах па ўсім Персідскім заліву, Армузскім праліве, праліву Баб-эль-Мандэб і Аманскім заліву[8].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Иран заявил о задержании британского танкера
- ↑ "Gulf crisis: US sends more troops amid tanker tension with Iran". BBC. 18 June 2019. Праверана 20 June 2019.
- ↑ а б в Иранский танкерный кризис: Ми-6 ищет следы причастности Путина к захвату британского судна (The Mirror, Великобритания)
- ↑ "US confirms drone was shot down by Iranian missile". BBC News [брытанская англійская]. June 20, 2019. Праверана June 21, 2019.
- ↑ Задержание в Гибралтаре иранского танкера незаконно
- ↑ а б Опубликовано видео задержания Ираном британского танкера
- ↑ Иран захватилбританский танкер в Ормузском проливе
- ↑ а б В Британии и США отреагировали на захват Ираном британского танкера
- ↑ Великобритания рассматривает ответные меры на захват танкера Ираном Архівавана 23 ліпеня 2019.