Збочна (гарадзішча)

Збочна — гарадзішча XXIV стагоддзяў каля в. Збочна Слонімскага раёна, размешчанае на беразе р. Акоўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка гарадзішча разбураецца гаспадарчымі ямамі.

Гарадзішча
Збочна
53°03′54″ пн. ш. 25°01′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Збочна
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000541шыфр 413В000541
Map

Апісанне правіць

Амаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка акруглай формы, умацавана дзвюма лініямі валоў. Вонкавы вал вышыней 2,5—3 м (з поўначы частка вала адсутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад вонкавага, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыяметрам 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з паўднёвага захаду, ва ўнутраным — і з паўднёвага ўсходу.

Даследаванне правіць

Адкрыў у 1893 годзе Я. М. Міхайлоўскі. Шматразова даследавалася. Культурны пласт складае 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі XIIXIII стст., металічныя вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П. А. Рапапорт знайшоў пячатку канца XVI ст.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць