Збігнеў Цыбульскі
Збігнеў Цыбульскі, польск.: Zbigniew Hubert Cybulski (3 лістапада 1927, Княжэ, Станіслаўскае ваяводства, Польшча — 8 студзеня 1967, Уроцлаў) — польскі акцёр кіно.
Збігнеў Цыбульскі | |
---|---|
Zbigniew Cybulski | |
Імя пры нараджэнні | Zbigniew Cybulski |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1967[1][2][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Жонка | Elzbieta Chwalibóg[d] |
Дзеці | Maciej Cybulski[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Кар’ера | 1954 — 1967 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0194193 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў у Кракаве Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу (1953). Працаваў у тэатрах Гданьска, Варшавы. У 1954 дэбютаваў у кіно. Вядомасць Цыбульскаму прынеслі ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Попел і дыямент» (1958) і Е. Кавалеровіча «Цягнік» (1959). Цыбульскі належаў да рамантычнай школы, яго творчасць адрознівалася адкрытым праяўленнем пачуццяў, імпульсіўнасцю, напружанай эмацыянальнасцю. Акцёр увасобіў на экране біяграфію пакалення, да якога належаў сам, з яго пошукамі, імкненнем да ісціны. Сярод іншых роляў: Рысь («Каханне дваццацігадовых»), Віктар («Як быць каханай») — абодва ў 1962; капітан Зентэк («Злачынца і дзяўчына», 1963), Янак («Поўны наперад», 1967).
Зноскі
- ↑ а б в Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Zbigniew Cybulski // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Цибульский Збигнев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
Спасылкі
правіць- Збігнеў Цыбульскі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Zbigniew Cybulski (польск.) на сайце filmpolski.pl