Златан Ібрагімавіч
Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нарадзіўся 3 кастрычніка 1981 году ў Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік амерыканскага клубу «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і нацыянальнай зборнай Швецыі, у якой з'яўляецца капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў свету[6]. Ібрагімавіч з'яўляецца адным з дзесяці гульцоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з'яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыі на чэмпіянатах свету і Еўропы.
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1981[1][2][…] (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 195 см[5] |
Вага | 95 кг[5] |
Пазіцыя | нападаючы |
Клубная кар’ера[* 1] | |
|
|
![]() |
Златанам часцком параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Шведскі гулец з'яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартоўцам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].
Кар’ераПравіць
Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё.
ДасягненніПравіць
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў па футболе: 2002
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў па футболе: 2003
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (2): 2005, 2006
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі (3): 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе (2): 2006, 2008
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Іспаніі па футболе (2): 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009,
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2009
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі (3): 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015
- Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Францыі (2): 2013, 2014
Зноскі
- ↑ Zlatan Ibrahimovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zlatan // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zlatan Ibrahimovic // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia Catalana, 2012.
- ↑ Zlatan Ibrahimović: football player profile & stats — Мілан.
- ↑ 5,0 5,1 http://www.psg.fr/fr/Equipe-Pro/300002/Fiche-Joueur/2737/Ibrahimovic-Zlatan Праверана 8 чэрвеня 2017.
- ↑ «World's Highest Paid Footballer's Revealed». talksport.co.uk.
- ↑ Zlatan Ibrahimovic: From teenage outcast to world great. BBC Sport
- ↑ Papin: Ibrahimovic is like Van Basten. FIFA.com.
- ↑ Zlatan wins FIFA's goal of the year award for unbelievable bicycle kick against England. Daily Mail
- ↑ Zlatan Ibrahimovic: Striker fumes as Borg is top sporting Swede. BBC Sport
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Златан Ібрагімавіч
- Профіль на афіцыйным сайце «Міляну»(англ.)
- Статыстыка на ESPN