Змітро Аляксандравіч Бяспалы
Змітро Аляксандравіч Бяспалы[1] (28 жніўня 1934, вёска Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 7 ліпеня 1999, ці 1997, Мінск) — беларускі пісьменнік.
Змітро Аляксандравіч Бяспалы | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Д. Аляксандраў; Зм. Верас; Зм. Вялікаборац; Д.Дзядовіч; В. Дубец; Д. Змітровіч; З. Змітровіч; З. Івановіч; З. Казак; Зм. Казак; Д. Каліна; Дзямід Каліна; Зм.Корань; Адам Курыла; Д. Патапаў |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1999 (64 гады) ці 1997 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 жніўня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Адзін год вучыўся ў Аўрамаўскай школе, потым у Вялікаборскай сямігодцы. У 1956 годзе скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Служыў у Паўночным флоце. Пасля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963). Адначасова, з 1960 года, працаваў у часопісе «Вожык» — супрацоўнікам, намеснікам рэдактара аддзеау фельетонаў. З 1972 году — адказны сакратар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Родная прырода», а з 1977 года — пасля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс — яго галоўны рэдактар. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1974 года. Жыў у Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.
Творчасць
правіцьПершае гумарыстычнае апавяданне было надрукавана ў 1963 годзе. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Выдаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). Для дзяцей напісаў кнігі аб прыродзе Беларусі «Лясныя хітруны» (1969; дапоўненае выданне ў 1986), «У лясной каморы» (1972), «Мядзведзеў пачастунак» (1976), «Страшны звер» (1978), «Дзіўны птах» (1981), «Казкі Сіняга лесу» (1983), «С полным лукошком: Записки грибника» (1985), «Звери Беловежской пущи» (1987), «Птицы Беловежской пущи» (1988). Склаў зборнік «Беларускія народныя жарты» (1970), адзін з аўтараў фотаальбома «Пакланіся прыродзе» (1984). Пераклаў з рускай мовы апавяданні пра жывёл, аповесць У. Сысоева «Залатая Рыгма».
У тэхнікуме друкаваўся ў раённай газеце «Дняпровец», у арміі — «На страже Заполярья» і «Комсомолец Заполярья».
Зноскі
- ↑ Змест // Родная прырода : часопіс / гал.рэд. Дзмітрый Аляксандравіч Бяспалы. — Мінск: Дзяржаўны камітэт аховы прыроды Беларускай ССР, студзень 1982. — № 1. — С. 1. — ISSN 0131-601х.
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. — Мінск, 1992. — Т. 1. — С. 489—492
- Вожык № 8 — 2014
Спасылкі
правіць- Змітро Аляксандравіч Бяспалы на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»