Знам’янка

горад у Кіраваградскай вобласці Украіны
(Пасля перасылкі з Знам'янка)

Знаменка[1] ці Знам’янка[2] (укр.: Знам’янка) — горад у Кіраваградскай вобласці Украіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва 24 255 чал. (1 студзеня 2012).

Горад
Знам’янка
укр.: Знам'янка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Крапыўныцкі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1869
Плошча
  • 15 км²
Вышыня цэнтра
197 м
Насельніцтва
  • 22 936 чал.
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
27400 і 27406
КААТУУ
3510600000
Афіцыйны сайт
Знам’янка на карце Украіны ±
Знам’янка (Украіна)
Знам’янка
Знам’янка (Кіраваградская вобласць)
Знам’янка

Гісторыя

правіць

Знаменка заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, названа ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (цяпер Знаменка Другая). У 1886 годзе 143 жыхары. У 1913 годзе — каля 6 тысяч чалавек.

Пасля распаду Расійскай імперыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны (1917—1921) горад аказаўся пад уладай УНР і Халаднаярскай рэспублікі. У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы канчаткова заваявалі горад. За гады Галадамора 1932—1933 гадоў і палітычных рэпрэсій загінуў не менш як 891 жыхар Знаменкі. З 1938 года мае статус горада.

У Другую Сусветную вайну з 5 жніўня 1941 года да 9 снежня 1943 года горад акупаваны нацыстамі.

У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.

Падчас вайны на Данбасе (2014—2022) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знамянчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх — Віктара Голага, названа цэнтральная вуліца горада.

Падчас расійскага ўварвання ва Украіну Знаменка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.

Насельніцтва

правіць
Насельніцтва
1938 1959 1970 1979 1989 2001 2012
14 600 11 198 27 393 29 336 33 828 29 412 24 255

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кіраваградскай вобласці
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»